На нарацкай ніве…

МАЛАДЗЕЧАНСКІ міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў маніторынг ТАА “Нарацкая Ніва 2004”. Выяўлены парушэнні бухгалтарскага ўліку, прыродаахоўнага, будаўнічага і зямельнага заканадаўстваў.
 Выяўлена 36 не адлюстраваных у рэгістрах уліку аб’ектаў асноўных сродкаў (будынкі, збудаванні, сельскагаспадарчая тэхніка), якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай дзейнасці.
Таварыства не дастаткова эфектыўна працавала і па прыцягненні ў эксплуатацыю аб’ектаў нерухомасці. Дзяржкантроль выявіў 7 будынкаў, якія даўно не выкарыстоўваюцца, аднак не ўнесены ў Пералік маёмасці, што падлягае прыцягненню ў гаспадарчы абарот. Асобныя спосабы прыцягнення такіх аб’ектаў у абарот увогуле выглядаюць нерэальнымі. Напрыклад, таварыства плануе выкарыстоўваць ва ўласных мэтах былы інтэрнат у Рапяхах. Хаця будынка фактычна няма, засталіся толькі рэшткі падмурка…
 Парушаліся таварыствам і патрабаванні зямельнага заканадаўства. Так, пустазеллем зараслі 4,4 га ворнай зямлі каля аграгарадка Нарач. Як і 0,27 га, выдзеленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў па вуліцы Азёрнай (участкі № 17 і № 19) у самім аграгарадку.
 У парушэнне будаўнічага заканадаўства з гатоўнасцю 8% закансервавана будаўніцтва трох аднакватэрных жылых дамоў па вуліцы Юбілейнай у аграгарадку Нарач. Выяўлены і парушэнні правілаў пажарнай бяспекі.
 Дзяржкантроль даў рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў. У выпадку іх невыканання будзе разгледжана пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці.
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю.


28 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дзяржкантроль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 Лебедзі на Нарачы 06-043 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси