Сукеначкі з добрым настроем
ШКОЛЬНІЦАЙ Алена наведвала многія гурткі ў Доме піянераў. Але найбольш “зачапіў” шыдэлак. Па-майстэрску валодаць ім навучыла кіраўнік гуртка Вольга Іосіфаўна Аніська. Шыдэлак не адпускаў Алену і ў студэнцкія гады — тады яна вязала пераважна сурвэткі і невялікія абрусы. Пасля на некаторы час адышла ад любімай справы. А гады чатыры таму звязала шалік дачушцы… І пайшло-паехала! Паланціны, шалікі, сумачкі, жаночае адзенне… А якая разнастайнасць дзіцячых сукеначак! Зразумеўшы, што з дапамогай хобі можна крыху папоўніць сямейны бюджэт, Алена Нарэйка стала на ўлік у якасці рамесніцы. Прадае свае вырабы на кірмашах.
Працяг – у бліжэйшым нумары друкаванага выдання.
Пакінуць каментарый