Спорт

«Цудоўная сямёрка» і… перамога.

ПРАЙШОЎ турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Удзельнічалі ў ім чатыры каманды.
— Цікава было паглядзець, як развіваецца жаночы валейбол у раёне, бо падобных спаборніцтваў апошнім часам не было, — расказаў дырэктар ФАЦа Андрэй Русак. — Каманды гулялі па кругавой сістэме. Інтрыга захавалася да канца: усё вырашылася толькі ў апошняй гульні.
Першае месца заняла каманда «Цудоўная сямёрка», за якую гулялі выпускніцы валейбольнай секцыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, цяпер амаль усе ўжо студэнткі. Каманда выйграла ўсе гульні. Другое месца — за валейбалісткамі НДЦ «Зубраня». Замкнула тройку прызёраў каманда з вёскі Людвінова Вілейскага раёна.
Самыя юныя, 15-ці гадовыя дзяўчаты з Мядзела занялі чацвёртае месца. Але пры гэтым яны «далі бой» сапернікам у кожным матчы.
Прызёры атрымалі дыпломы і грашовыя прызы. Плануецца, што падобны турнір будуць праводзіць штогод.
***

Хто хутчэйшы?

Раённы лёгкаатлетычны крос адбыўся ў Мядзеле. У спаборніцтвах удзельнічалі 12 каманд устаноў адукацыі — усяго 84 школьнікі.
У групе «А» перамагла каманда Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Далей у тройцы прызёраў размясціліся бегуны з Нарацкай СШ №2 і гімназіі-інтэрната г. Мядзела.
У групе «Б» не было роўных прадстаўнікам Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. На другім месцы — Занарацкая СШ, на трэцім — Крывіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. У групе «В» хутчэйшымі былі навучэнцы ўстановы адукцыі з Сырмежы, на другім месцы — прадстаўнікі Княгінінскай СШ.
Школьнікі, якія занялі першыя месцы ў асабістым заліку, атрымалі грашовыя прэміі. А 3 мая зборная каманда раёна прыме ўдзел у абласным кросе, які адбудзецца ў Жодзіне.
***
У мінулую пятніцу фінішаваў чэмпіянат раёна па міні-футболе. Упэўнена перамагла  каманда РКП «Нарач». Як для яе склаўся турнір ды фінальны матч і як размеркаваліся прызавыя месцы, чытайце ў наступным нумары нашай газеты.
В. АЛЯКСАНДРАЎ.


27 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

1-12 img_4257 Касцёл у Засвіры   0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси