Усім снягам на злосць

ВЕСНАВЫХ клопатаў у хлебаробаў ААТ «Занарацкі» вельмі шмат, але ім не прывыкаць усе работы весці адначасова, у комплексе. Да гэтага яны рыхтаваліся зімой: рамантавалі тэхніку, прычапныя і навясныя агрэгаты. І як толькі з’явілася магчымасць выхаду на яравы клін, без прамаруджвання скарысталіся ёй.

З галоўным аграномам таварыства Дзмітрыем Кузьмічом мы сустрэліся ля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі. Дзмітрый Віктаравіч расказаў, што напружанне на веснавым палетку спадае. Пры плане ў 1000 гектараў пасеяны яравыя культуры на плошчы больш за 900. Засталося крыху зернебабовых і кормасумесей.
— Дадаткова мяркуем пасеяць 100 гектараў грэчкі і 10 — проса, — зазначае аграном. — Сяўба яравых — гэта вынік руплівай працы старанных хлебаробаў Віктара Сурвілы, Міхаіла Хільмана і Івана Сурвілы. Былі задзейнічаны два пасяўныя агрэгаты і сеялка «СЗУ». Безумоўна, перш чым зерне лягло ў глебу, на палетках завіхаліся механізатары, якія рыхтавалі пасяўныя плошчы, уносілі мінеральныя ўгнаенні. Ды і на падкормцы азімых культур, шматгадовых траў таксама вызначаліся працавітыя хлопцы. Прозвішчы ўсіх агучваць не стану, баюся каго-небудзь не назаву — будуць крыўдаваць потым…
— Чым зараз займаюцца хлебаробы? — пытаюся.
— Клопатаў хапае. І арганіку пад кукурузу ўносім, і працягваем узорваць глебу. Калі жадаеце пагутарыць з хлебаробамі, паедзем ва ўрочышча Рубеж, — прапанаваў Дзмітрый Віктаравіч. Там шчыруе Іван Сурвіла. За ім замацаваны трактар «Fendt-930» у агрэгаце з плугамі «Rаbе».
І вось мы на полі за вёскай Сідаравічы. Убачыўшы гасцей, механізатар спыніў тэхніку, выйшаў з кабіны.
— Як працуецца? — пытаюся.
— Добра. Тэхніка не новая, але пакуль асабліва не падводзіць, — адказвае Іван Зянонавіч. — Для мяне гэта работа добра знаёмая. Таму праблем няма…
— Сёлета нам патрэбна было вясной узараць 1000 гектараў, — зазначае галоўны аграном. — З гэтай задачай, лічыце, паспяхова справіліся. Узарана ўжо 977 гектараў. Выйдзем на запланаваны паказчык і будзем далей працягваць гэту справу. Хочам узняць літаральна кожны кавалачак зямлі. А з плугамі, акрамя Івана Зянонавіча, у нас працуюць Уладзімір Буйчык і Аляксандр Вярбіцкі. Менавіта гэтыя хлопцы і ўзаралі ўсе плошчы.
Непадалёку ад вёскі Жалезнікі на палетку заўважылі шмат тэхнікі. Аграном патлумачыў, што тут плануюць сеяць кукурузу. Зараз уносяць арганіку.
— Усяго кукуруза зойме ў нас 500 гектараў. Гэта культура любіць поле, якое добра запраўлена арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі, — кажа ён. — Вось і стараюцца хлопцы. З запланаваных 57300 тон арганікі ўнеслі 44590. На яе пагрузцы старанна папрацаваў Леанід Буянаў. Зараз гэты руплівы механізатар заняты іншай работай, а на пагрузцы завіхаецца Іван Каральчук, які таксама кіруе «Амкадорам». А непасрэдна на ўнясенні працуюць Аляксандр Шчамель, Уладзімір Гуско, Станіслаў Бязручка, Алег Худы і іншыя. Вось надвор’е крыху стрымлівае ход работ. Але снягам на злосць людзі робяць усё магчымае, каб пасяўную правесці ў аптымальныя тэрміны і якасна. Думаю, што іх старанні акупяцца добрым ураджаем.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.


На здымках:  механізатары ААТ «Занарацкі» Уладзімір Гуско, Аляксандр Шчамель і Іван Сурвіла.
Фота Аляксандра Высоцкага.



21 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры Царква ў Слабадзе на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси