УВАГА! Патрэбна дапамога!

Аляксандр Антонавіч ГАРЛУКОВІЧ, к. п. Нарач, 36 год
Дыягназ: захворванне маторнага неўрона (бакавы аміатрафічны склероз). Выражаны псеўдабульбарна-бульбарны сіндром, рэзка выражаны парэз правых і левых канечнасцей, парэз дыхальнай мускулатуры.
У Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы яму праводзіцца штучная вентыляцыя лёгкіх у рэжыме дапаможнай вентыляцыі. Для перавода на амбулаторнае лячэнне пацыент мае патрэбу ў набыцці апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх за асабістыя сродкі. Сям’я вымушана звярнуцца за дапамогай да людзей, бо кошт апарата складае каля 9 тыс. еўра. Родныя згодны на набыццё не новага апарата, які каштуе танней, аднак сродкаў усё роўна не хапае.
Сям’я будзе ўдзячна за любую дапамогу!
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў цэнтры банкаўскіх паслуг 619 г. Мядзел, вул. Набярэжная, 4; УНП 600198997; МФО 153001769:
- беларускія рублі — транзітны рахунак 3819382190343 на дабрачынны рахунак 000013 у цэнтры банкаўскіх паслуг 619/Аперацыйная служба, бестэрміновы;
- долары ЗША — транзітны рахунак 3819382108410 на дабрачынны рахунак 000030 у цэнтры банкаўскіх паслуг 619/Аперацыйная служба, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынныя рахункі, якія адкрыты на імя Гарлуковіч Ірыны Уладзіміраўны, грашовых сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю Гарлуковіча Аляксандра Антонавіча.
Дадатковая інфармацыя пра атрымальніка сродкаў: маб. тэл. +375 29 162-43-42.
Здзейсніць дабрачынны плацеж можна як ва ўстановах банка, так і шляхам выкарыстання паслугі “Адвольны плацеж (плацеж па рэквізітах)” у інфакіёсках, Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу.
Не заставайцеся раўнадушнымі да тых, каму патрэбна ваша дапамога!


20 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        1-12 на Блакітных азёрах        223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси