Перавозка пасажыраў аўтамабілямі-таксі

У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў на 2017 год Транспартнай інспекцыяй па г. Мінску і Мінскай вобласці
ў перыяд з 17 па 27 сакавіка бягучага года праведзены пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за захаваннем выканаўцамі транспартных работ і паслуг заканадаўства аб транспартнай дзейнасці пры ажыццяўленні перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі.
Работнікамі ўпраўлення кантролю транспартнай дзейнасці Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці сумесна са спецыялістамі рэгіянальных аддзелаў кантролю транспартнай дзейнасці ў Барысаве, Маладзечне, Слуцку і Стоўбцах правераны 415 аўтамабіляў-таксі. У выніку складзены 34 акты пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверкі. Выяўлены 74 парушэнні заканадаўства ў галіне аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі. У тым ліку:
- допуск вадзіцеля да выканання перавозкі без перадрэйсавага медыцынскага абследавання — 6 фактаў;
- адсутнасць адзнакі аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартнага сродку — 4 факты;
- выкарыстанне транспартнага сродку для перавозкі пасажыраў, аформленага ў парушэнне патрабаванняў стандарта СТБ 1389-2003 — 6 фактаў;
- адсутнасць неабходных дакументаў у вадзіцеля — 13 фактаў;
- выкананне аўтамабільнай перавозкі без дзяржаўнай рэгістрацыі альбо без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковы — 3 факты;
- парушаны ўмовы допуску транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — 2 факты;
- выкарыстанне транспартнага сродку для перавозкі пасажыраў, аформленага ў парушэнне патрабаванняў стандарта СТБ 914-99 — 6 фактаў;
- выкарыстаны аўтамабіль у асабістых мэтах — 14 фактаў;
- не заключаны дагаворы грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі — 8 фактаў;
- таксометр выключаны, таксометр закрыты — 10 фактаў;
- іншыя парушэнні — 5 фактаў.
Парушальнікам выдадзены 33 прадпісанні. Накіраваны ў апарат кіравання Транспартнай інспекцыі адзін матэрыял для прыпынення альбо спынення дзейнасці спецыяльнага допуску (ліцэнзіі). Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 40 парушальнікаў.

Д. ПАЦКЕВІЧ.
Начальнік упраўлення кантролю транспартнай дзейнасці Транспартнай інспекцыі па г. Мінску і Мінскай вобласці.



20 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Фотападарожжа

1-12 возера Мястра лебедзі на Мястры Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси