Аб прамысловай бяспецы

ПАД наглядам абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь у раёне ў 13 аб’ектах гаспадарання знаходзіцца на балансе 72 катлы з тэмпературай нагрэву вады не вышэй за 115ОС, 28 — з ціскам 0,07 Мпа і тэмпературай нагрэву вышэй за 1150С, 6 сасудаў працуюць пад ціскам. Тры суб’екты гаспадарання (РВУП «Мядзельская ЖКГ», Нарацкі філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», Княгінінская газанапаўняльная станцыя РУП «Мінскаблгаз») эксплуатуюць шэсць небяспечных вытворчых аб’етаў. Найбольшую небяспеку ў раёне ўяўляе Княгінінская газанапаўняльная станцыя, дзе адначасова можа захоўвацца да 500 тон звадкаванага газу.
Варта адзначыць, што каля 70 працэнтаў абсталявання адпрацавала нарматыўны тэрмін службы, аднак дзейсных мер па яго замене ці мадэрнізацыі з боку кіраўніцтва адпаведных арганізацый і прадпрыемстваў не прымаецца. У большасці выпадкаў наогул адсутнічаюць перспектыўныя планы па замене такога абсталявання. Гэта датычыць ААТ «Мядзелаграсэрвіс», УП «Ілаўскае», ДУП «Санаторый «Нарачанка», РВУП «Мядзельская ЖКГ» і іншых.
Летась інспектарамі абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду праведзены праверкі і маніторынгі 11 суб’ектаў гаспадарання раёна, абследавана 95 небяспечных вытворчых і патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў, прадпісана да ўхілення 197 парушэнняў правіл бяспекі, норм і інструкцый. За дапушчаныя парушэнні накіраваны на пазачарговую праверку ведаў у абласное ўпраўленне 20 работнікаў суб’ектаў гаспадарання, складзены матэрыялы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці трох чалавек. Практычна на кожным правераным аб’екце выяўлены парушэнні правілаў прамысловай бяспекі. Кіраўнікам выдадзены адпаведныя прадпісанні.
На час адсутнасці ў ТАА «Вытворчы альянс» адказнага за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю вадагрэйных катлоў, аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання не прызначана асоба, якая замяшчала яго па пасадзе і прайшла праверку ведаў ва ўстаноўленым парадку.
Не ўсе катлы кацельняў РВУП «Мядзельская ЖКГ» з ручной падачай цвёрдага паліва пры недапушчальным зніжэнні расходу вады, павышэнні тэмпературы і ціску на выхадзе, забяспечаны гукавой і светлавой сігналізацыяй. Катлы ДУП «Санаторый «Нарачанка», якія адпрацавалі звыш прызначанага тэрміна службы, не прад’яўлены для тэхнічнага агляду службовай асобе Дзяржпрамнагляду. Не праведзена абследаванне дымавой трубы кацельні АЦ «Нарачанка» спецыялізаванай арганізацыяй. Памяшканне кацельні закурадымлена, над месцам выграбу і заліўкі ачаговых рэшткаў адсутнічае выцяжная вентыляцыя.
У парушэнне Закона «Аб прамысловай бяспецы» і Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2016 года за № 613 ААТ «Мядзелаграсэрвіс» і УП «Ілаўскае» да гэтага часу не завяршылі перарэгістрацыю ў Дзяржпрамнаглядзе патэнцыяльна небяспечных вытворчых аб’ектаў. Далёка не ўсюды ўведзена ў штат пасада інжынера па прамысловай бяспецы.
Аналіз выяўленых недахопаў паказвае, што асноўнымі іх прычынамі з’яўляюцца: адсутнасць вытворчага кантролю з боку кіраўнікоў і спецыялістаў за захаваннем патрабаванняў прамысловай бяспекі, грэбаванне рабочымі патрабаванняў вытворчых інструкцый па бяспечным выкананні работ. Падобныя парушэнні ствараюць рэальную пагрозу для здароўя і жыцця людзей і могуць прывесці да сур’ёзных негатыўных наступстваў.

В. БАБЕЙ.
Вядучы дзяржаўны інспектар Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь.



20 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Служба 101

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Фотападарожжа

06-012 _06-040 возера Глубелька 223_

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси