Морфа Гекуба і жук-галіяф

Выстава-калекцыя «Лятаючыя кветкі» зараз праходзіць у Мядзельскім музеі народнай славы. На ёй можна пабачыць 40 відаў матылькоў і жукоў.
— Матылькі — самыя прыгожыя стварэнні сярод насякомых. У свеце вядома больш за 170 тысяч відаў их, — паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Любоў Грыцкевіч. — У экспазіцыі сабраны самыя прыгожыя. Яны — з усіх куткоў планеты: ад джунгляў Амазонкі да архіпелагаў Акіяніі. Сярод іх — самыя незвычайныя і экзатычныя прадстаўнікі гэтых насякомых: граф Кодрус, «Белы Раджа», сіні матылёк шчасця, матылёк-сава, морфа закаханых.
На выставе вас пазнаёмяць з паданнем аб нараджэнні матылька. Пакажуць відэафільмы пра тое, як з’яўляюцца на свет матылькі, прыадкрыюць завесы таямніцы жыцця гэтых маленькіх істот. Раскажуць цікавыя гісторыі, звязаныя з матылькамі. Так, большасць плямёнаў індзейцаў Паўднёвай Амерыкі лічаць вялікага сіняга матылька шчасця або морфа дыдыус татэмам, які прыносіць шчасце і поспех. Людзі вераць, што дастаткова проста ўбачыць у трапічным лесе цудоўныя блакітныя крылы, і ўдача будзе спадарожнічаць увесь дзень. Уладальніку ж матылька надоўга будуць гарантаваны шчасце і дабрабыт.
Можна пабачыць на выставе матылька морфа Гекуба. Названы ён у гонар жонкі траянскага цара Прыама. З-за незвычайнай афарбоўкі многія калекцыянеры клічуць яго «захадам сонца ў трапічным лесе».
На выставе прадстаўлены такія незвычайныя насякомыя, як павук-птушкаед, гіганцкі скарпіён, жук-галіяф, насарог атлас. Жук-галіяф — не толькі адзін з самых буйных жукоў у свеце, але і самы цяжкі. Сваёй назвай абавязаны біблейскаму герою-волату. Вага жука можа дасягаць 80-100 грамаў. Жукі-самацветы атрымалі сваю назву з-за надкрылляў, якія пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі. Гэтыя жукі ўнікальныя тым, што іх крылы ў старажытнасці выкарыстоўвалі як імітацыю каштоўных камянёў.
А вось гіганцкі скарпіён з Тайланда. Яд жывога скарпіёна часта можа быць смяротным для чалавека. Таму перад вырабам сувеніраў іх апрацоўваюць спецыяльнымі спіртамі, каб яд распаўся і страціў атрутныя ўласцівасці.
Пабачыць усе гэтыя цікавосткі ў музеі можна да 24 красавіка.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: матылёк морфа закаханых; жук-галіяф.
Фота аўтара.


19 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   84 Лебедзі на Нарачы возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси