16 красавіка – Вялікдзень

Паважаныя жыхары Мядзельшчыны!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Вялікадня!
У гэтыя вясеннія дні нашы сэрцы поўняцца радасцю і надзеяй. Вялікдзень умацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, абуджае ў нас імкненне быць міласэрнымі, дарыць цяпло навакольным, звяртае да спрадвечных духоўных каштоўнасцей. Гэта свята аб’ядноўвае, дапамагае жыць у любові і згодзе, сумленна працаваць.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабра. Няхай вашы сэрцы будуць сагрэты шчырасцю зносін з роднымі і блізкімі. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць утульнасць, любоў і вера ў найлепшае!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
****
СОВЕРШИВ путь Великого поста и обновив наши сердца переживанием событий Страстной седмицы, мы вновь свидетельствуем пред Богом и людьми о торжестве веры в то, что Христос воистину воскрес!
Христос Воскресе! Это наше пасхальное приветствие выражает главную истину христианства, которая является его основой! И мы нисколько не преувеличиваем значения этого кратчайшего символа нашей веры, когда утверждаем, что все мироздание, все творение Господне зиждется на том, что Сын Божий стал Сыном Человеческим, вкусил крестную смерть за грехи мира, воскрес из мертвых и Своим Воскресением вернул человека в объятия небесного Отца Вседержителя, Творца Неба и земли.
Праздник Пасхи — смыслообразующий. Праздники Христовы дают человеку четкое и ясное понимание, зачем живет на свете человек. Праздник Пасхи дает нам чувство того, что у нас есть Родина. Отче Наш иже еси на Небесех… Отчизна наша там, где наш Отец. На службе мы это чувствуем. Потом, конечно, из-за усталости и суеты мы это забываем. Пасхальная служба и открывает человеку истинную жизнь. Вот теперь стоит жить, чтобы не утратить, чтобы не потерять, чтобы эта  небесная жизнь вошла в человека.
Наша вера — Пасхальная. И Пасха Божия празднуется Церковью 52 раза в год. Каждое воскресенье мы совершаем малую Пасху. Первое, что мы должны вынести из храма — это желание быть в храме каждое воскресенье, желание  ни что иное делать в храме, как праздновать Пасху Господню. Если бы мы праздновали Пасху только один раз в год, то мы бы ее забыли и она бы выветрилась из нашей жизни, как выветривается многое, что в сердце не хранится бережно. Поэтому мы должны поставить себе задачу, научить себя каждое воскресенье быть в храме, если мы считаем себя христианами.
«Христос Воскресе!» — без устали говорим мы сегодня в этот великий для нас день — праздник Светлой Пасхи! С теплой весной и ласковым солнышком пришел к нам в души этот день. Так пусть в душе всегда царит весна, обновленная, благоухающая, благословенная! Радуйтесь новому дню, любите жизнь, верьте в Христа! Пусть каждый день и час ваш приносит лишь здоровье, дарует счастье, приумножает добро! Пусть в эти дни за праздничным пасхальным столом соберется вся ваша семья! И да будет мир и благоденствие на нашей земле.
Христос Воскресе! Воистину Воскресе Христос!
Игорь ШАЛУХО, протоиерей, благочинный Мядельского округа.
***
Слёзы з твару выцірайце,
Праганяйце з сэрцаў грэх.
Песні радасна спявайце,
Хай гучыць вясёлы смех.
Уваскрос Пан над Панамі,
Ён жыве, Ён разам з намі.
Аллелюя, аллелюя, усклікайце: аллелюя!
СЁЛЕТА ў адзін дзень загучаць званы хрысціянскіх святыняў нашага Нарачанскага краю ды і іншых куткоў зямлі. Яны абвесцяць усім радасную навіну пра Хрыстовае Уваскрасенне. Колькі ж вернікаў накіруецца ў касцёлы ды цэрквы, каб паўдзельнічаць у прыгожых і глыбокіх набажэнствах, прыступіць да споведзі, прыняць Святую Камунію! Ідучы па вуліцах гарадоў і вёсак са свянцонкай многія даюць сведчанне сваёй веры і дзеляцца радасцю сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом. Нават пасхальнае прывітанне «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!», якое і ў нашым краі гучыць на розных мовах, дапамагае глыбей перажываць святы. Святочны сняданак і дзяленне асвечанага яйка, сімвала жыцця — гэта перш за ўсё прыняцце ў сэрцы праўды, якая абвяшчаецца на працягу дзвюх тысяч гадоў і якая фарміруе ўсё новыя пакаленні веруючых і праведных грамадзян у сучасным свеце. Менавіта Хрыстос-Бог, які жыве на вякі, надае сэнс і сілу тым, хто ў Яго верыць дзеля ўчынкаў любові.
Віншуючы ўсіх хрысціян са светлым святам Уваскрасення Пана, жадаем, каб Бог аднавіў нашы сэрцы і кіраваў нашым жыццём паводле сваёй волі! Няхай званы касцёлаў і цэркваў абвяшчаюць таксама і праўду пра тое, што ўсе мы, хоць знешне па-рознаму молімся і святкуем, па сутнасці аб’яднаны адной верай Уваскрасення Хрытова!
Са святам!
З малітвай і велікодным прывітаннем а. Павел ЛЕЛІТО, пробашч рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Шкаплернай у г. Мядзел.


15 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 Лебедзі на Нарачы возера Мястра Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела