Навіны Мядзельшчыны

Да ведама плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў, якія пражываюць у горадзе Мядзел: часовая камісія па працаўладкаванні незанятых грамадзян будзе ажыццяўляць прыём з 17 па 21 красавіка штодзённа з 15 да 17 гадзін па адрасе: г. Мядзел, вул. 1 Мая, 8, аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
 ***
З 17 па 28 красавіка ў раёне пройдзе прафілактычная акцыя “Дом без насілля”. Падчас яе супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў праінфармуюць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў у вырашэнні дадзенай праблемы. Да асоб, якія ажыццяўляюць насілле ў сям’і, будуць прыняты меры прафілактычнага ўздзеяння. Мэта мерапрыемства — прыцягненне грамадскасці да вырашэння праблемы сямейнага недабрабыту.
 ***
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала паездку ў сталіцу на рок-оперу “Юнона і Авось”. Удзел у ёй прынялі работнікі райПО, РЭС, “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”, аддзелаў статыстыкі, унутраных спраў, райваенкамата, прадстаўнікі БРСМ, раённай ветэранскай арганізацыі.
 ***
Як паведамілі з аддзела загс райвыканкама, у сакавіку на Мядзельшчыне зарэгістраваны 4 шлюбы.


17 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 возера Мястра на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела