Сельскае прадпрымальніцтва

НА працягу гэтага і наступнага гадоў у чатырох раёнах краіны атрымаюць падтрымку вясковыя прадпрымальнікі. Тут стартаваў праект па развіцці сельскіх тэрыторый, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і ўрадам ЗША. У вёсцы Камарова ствараецца бізнес-інкубатар, дзе мясцовы актыўны люд зможа атрымліваць кансультацыі па адкрыцці і вядзенні справы, юрыдычныя паслугі, а таксама інфармацыйную падтрымку. Мяркуецца, што за два гады дзеяння праекта тут пройдуць навучанне каля чатырох дзясяткаў жадаючых заняцца прадпрыемніцтвам з Мядзельскага, Смаргонскага, Пастаўскага і Астравецкага раёнаў. Для стартуючых у гэтым запатрабаваным на сёння напрамку прадугледжваецца выдзяленне пачатковага капіталу на стварэнне сацыяльна і экалагічна арыентаваных ініцыятыў. Калі больш канкрэтна — 182 тысячы еўра.
Актыўнае развіццё сельскага прадпрымальніцтва пасадзейнічае ўстойліваму эканамічнаму прагрэсу тэрыторый у паўночна-заходнім рэгіёне рэспублікі, павелічэнню занятасці вясковага насельніцтва. У ходзе праекта будуць таксама прааналізаваны прычыны ўзнікнення перашкод для запуску і паспяховага вядзення бізнесу, дадзены адпаведныя рэкамендацыі для дзяржаўных органаў і прадпрымальнікаў. Праект па развіцці сельскіх тэрыторый рэалізуецца МГА “Экапартнёрства” пры супрацоўніцтве з грамадскім аб’яднаннем “Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю”. У другой палове красавіка ў Мядзельскім, Смаргонскім, Пастаўскім і Астравецкім раёнах пройдуць інфармацыйныя сустрэчы для жадаючых прыняць удзел у адукацыйнай праграме па сельскім прадпрымальніцтве. Больш падрабязна наконт праекта чытайце на сайце www.ecopartnerstvo.by.
Наш кар.


14 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны, Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        img_4257 _06-040     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела