Коратка пра галоўнае

На сумесным пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы раёна і камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама абмеркаваны шэраг праблемных пытанняў.

Аб папярэджанні правапарушэнняў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, засяродзіў увагу прысутных намеснік навальніка РАУС Юрый Жалубоўскі. Ён адзначыў, што ў бягучым годзе ў параўнанне з аналагічным перыядам мінулага зменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у нецвярозым стане, па лініі крымінальнага вышуку, аднак гэты паказчык вышэй за сярэднеабласны. Сёлета ў суд раёна адпраўлена 9 матэрыялаў для вырашэння пытання аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый асоб, якія пакутуюць ад сіндрому залежнасці ад алкаголю. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі РАУС, выяўлена 10 выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства.
Папярэджанне гібелі людзей на пажарах — тэма выступлення першага намесніка начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Юрыя Вашкінэля. Як адзначыў прамоўца, усе загінуўшыя (2 чалавекі) падчас пажараў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Па выніках праверак супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду райаддзелам МНС дасылаюцца паведамленні ў РАУС аб накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі асоб, злоўжываючых спіртнымі напіткамі, а таксама інфармацыя ў сельскія выканаўчыя камітэты і пісьмы сваякам адзінокіх састарэлых людзей аб прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан. З мэтай прафілактыкі пажараў абследуюцца домаўладанні, дзе пражываюць мнагадзетныя і сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.
Аб захворванні насельніцтва раёна за мінулы год венерычнымі і заразнымі скурнымі хваробамі расказала намеснік галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ Святлана Бароўка. Святлана Міхайлаўна адзначыла, што летась менш зарэгістравана хвароб, якія перадаюцца палавым шляхам. Пацыенты ва ўзросце 20-39 гадоў склалі 48% ад усіх захварэўшых, старэй 40 год — 52%.
На паказчыках захворвання на 100 працуючых летась акцэнтавалі ўвагу прысутных начальнік Мядзельскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Лукашэвіч і загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Мядзельскай ЦРБ Ірына Валюк. У прыватнасці, у трох раёнах сталічнай вобласці, у тым ліку і ў Мядзельскім, павялічыўся агульны паказчык часовай непрацаздольнасці ў сувязі з хваробамі і траўмамі, а таксама па доглядзе за хворым членам сям’і. Ішла гаворка і пра тое, што ў адпаведнасці з п. 2.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 40 ад 16.01.2009 г. “Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны” і п. 12 Інструкцыі аб парадку выкарыстання сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва Рэспублікі Беларусь на выплату пенсій і дапамог, гарадскія, раённыя і раённыя ў гарадах  аддзелы абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь маюць права зваротнага патрабавання (рэгрэсу) да юрыдычных і фізічных асоб, прычыніўшых шкоду, альбо да асоб, якія нясуць адказнасць за нанесеную шкоду згодна з заканадаўствам, у размеры сумы дапамог і пенсій, выплачаных у сувязі з калецтвам альбо іншым пашкоджаннем здароўя грамадзяніна, а таксама з выпадку страты карміцеля з-за ўзгаданых прычын.
Аб пасяджэнні міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў  і асоб, пацярпеўшых ад войнаў пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь праінфармавала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак. Яна нагадала, што ў раёне па стане на 01.01.2017 г. пражываюць 13 удзельнікаў і 6 інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, 2 інваліды Савецкай арміі, 4 — з катэгорыі сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых, 1 — працаўнік тылу, 93 непаўналетнія вязні, 13 паўналетніх вязняў, 3 інваліды з дзяцінства па прычыне Вялікай Айчыннай вайны, 1 жыхар блакаднага Ленінграда. З іх на пастаянным надомным абслугоўванні ў Мядзельскім ТЦСАН знаходзяцца 3 удзельнікі і 2 інваліды Вялікай Айчыннай вайны, 1 жыхар блакаднага Ленінграда, 1 працаўнік тылу. Штогод праводзіцца абследаванне жыллёвых умоў дадзенай катэгорыі грамадзян. Удзяляецца ўвага комплексным медыцынскім аглядам, выдзяляюцца пуцёўкі на аздараўленне, а тым з іх, хто не працуе і не скарыстаўся санаторна-курортным лячэннем, ажыццяўляецца за папярэдні год выплата грашовай дапамогі ў размеры 10 базавых велічынь, дзеючых на снежань папярэдняга года.
Аб стане правапарадку сярод непаўналетніх і выніках міжведамаснай прафілактычнай акцыі “Сябруем з Законам!” расказалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Валянціна Дубяга і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вікторыя Вайцюльян. Прамоўцы падкрэслілі, што з пачатку бягучага года (да моманту правядзення сумеснага пасяджэння) злачынстваў сярод непаўналетніх, выпадкаў гібелі дзяцей ад знешніх фактараў у раёне не зарэгістравана. Асноўнае месца сярод правапарушэнняў, учыненых падлеткамі, займаюць: п’янства — 4, дробнае хуліганства — 2, правапарушэнні правілаў
дарожнага руху — 1, дробныя крадзяжы — 1. Па роду заняткаў большасць выкліканых на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама — навучэнцы школ і каледжаў. Па ўзроставым складзе: 14-15 год — 63%, 16-17 — 37%. Ішла размова і наконт бяспечных паводзін падлеткаў у інтэрнет-прасторы. З мэтай прафілактыкі суіцыдаў непаўналетніх (“сіні кіт”, “вогненная фея”) даручана аддзелам райвыканкама — адукацыі, спорту і турызму; ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі арганізаваць прафілактычныя мерапрыемствы сярод вучняў устаноў адукацыі раёна, а для бацькоў — па ўзмацненні кантролю за віртуальным жыццём дзяцей.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


14 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi img_4257 Касцёл у Мядзеле  06-043

Пабрацімы Мядзела