Домікі для гогаляў

ЧАЛАВЕЧАЕ разуменне парадку ў наваколлі, асабліва ў лесе, адрозніваецца ад патрэб насельнікаў гэтых мясцін. У старых барах і пушчах пад пілу хутчэй за ўсё трапяць дрэвы з дупламі. З гаспадарчага пункту гледжання гэта зразумела: ні на што іншае, як на дровы, яны не годныя. А вось для некаторых птушак пры такім падыходзе да правядзення высечак змяншаецца магчымасць знайсці прывычную «кватэру». У першую чаргу маю на ўвазе гогаля. Гэта — качка, якая гняздуецца ў дуплах дрэў. Домам для яе становяцца і спецыяльныя скрыні, якія чалавек можа развесіць непадалёку ад вады. Менавіта дзякуючы гагалятнікам птушка вырашае «кватэрнае пытанне».
Напрыканцы сакавіка група вучняў Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі разам з настаўніцай біялогіі Тэрэзай Лаздоўскай і старшынёй Мядзельскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аленай Паршута адправіліся на бераг возера Нарач у раён вёскі Пасынкі. З сабой яны ўзялі зробленыя домікі для птушак і… добры веснавы настрой. Па дарозе на доміках дзеці пакінулі свае надпісы накшталт: «Сардэчна запрашаем!», «Мядзельская СШ №1» і іншыя…
Працяг чытайце ў бліжэйшым нумары выдання.


13 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 wjx6x-f4hhi 06-012 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси