У дзяржкамітэце

ЯК РЭАГУЕМ НА ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН?

СЁЛЕТА за першы квартал да нас паступіла 269 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, што на 123 менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Большасць іх звязана з вырашэннем камунальна-бытавых праблем, несвоечасовай выплатай заробкаў і дзіцячых дапамог, кепскай работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дрэнным капітальным рамонтам жылля, добраўпарадкаваннем тэрыторый, прывядзеннем у належны стан дарог. З агульнай колькасці зваротаў кожны пяты прыняты да разгляду з выездам на месца і ўдзелам усіх зацікаўленых. Шэраг злабадзённых пытанняў грамадзян ужо ўдалося вырашыць. Так, пры будаўніцтве другой кальцавой шашы ў раёне транспартнай развязкі з трасай М-6 Мінск-Гродна ў бок вёскі Ракаў пашкодзілі і так пакінулі дарожнае пакрыццё. Канечне, гэта абурыла людзей. Вінаватых у гэтым кадраў “ДРБУ № 167” Мінскаблдарбуда прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а кіраўніцтва арганізацыі абавязалі ліквідаваць дэфекты на праезнай частцы, што і было зроблена.
З выездам на месца разгледжаны зварот жыхароў Любанскага раёна, у ходзе якога ўстаноўлены шматлікія факты парушэнняў заканадаўства пры распараджэнні дзяржмаёмасцю. Па выніках праверкі за самавольнае заняцце зямельных участкаў кіраўнік адной з арганізацый аштрафаваны на суму 10 базавых велічынь, прадпрыемству вынесена прадпісанне аб неабходнасці зносу ўзведзеных без афармлення адпаведнай дакументацыі будынкаў. Акрамя ўсяго іншага, будзе прыменена ў дадзеным выпадку і дзесяцікратная стаўка падатку на нерухомасць. Як і па дванаццаці іншых аб’ектах нерухомасці, якія выкарыстоўваюцца неэфектыўна ці наогул не выкарыстоўваюцца.
У першым квартале кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзена сем асабістых выязных прыёмаў грамадзян і “прамых тэлефонных ліній”, на якія звярнуліся 24 чалавекі. Напрыклад, у Смалявічах жахарка райцэнтра паскардзілася на забруджванне навакольнага асяроддзя кацельнай прадпрыемства па вырабе мэблі. Па выніках прыёму райвыканкаму рэкамендавалі прыняць неабходная меры рэагавання па ўхіленні парушэнняў санітарных норм і правілаў, выкліканых работай прадпрыемства. Рэгіянальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі вынес прадпісанне аб прыпыненні дзейнасці  вытворчасці. Зараз яна заключыла дамовы на распрацоўку праекта санітарна-ахоўнай зоны і правядзенне ацэнкі рызыкі здароўю насельніцтва ад уздзеяння хімічных рэчываў, якія забруджваюць атмасфернае паветра. Да ўхілення выяўленых хібаў дзейнасць  прадпрыемства ажыццяўляецца не на поўную магутнасць — прыпынена работа ўчастка аддзелкі і шліфоўкі, у кацельні задзейнічаны толькі адзін кацёл, які працуе на мясцовых відах паліва…
На жаль, яшчэ здараюцца выпадкі парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па заявах людзей. Усяго за ўказаны перыяд да адміністрацыйнай адказнасці па выніках разгляду паступіўшых зваротаў прыцягнуты сем чалавек на агульную суму 1219 рублёў, да дысцыплінарнай — чатырнаццаць.
     Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
***

 НЯЎВЯЗКІ НА СТАРЦЕ ПАСЯЎНОЙ

ВЫНІКІ праведзенага намі маніторынгу падрыхтоўкі сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення вясенняй пасяўной сведчаць, што недастатковае фінансавае забеспячэнне, арганізацыйныя недапрацоўкі і дапушчаная неразваротлівасць, а ў асобных выпадках элементарная безгаспадарчасць, не дазволілі большасці праінспектаваных таварыстваў належным чынам распачаць работы ў полі. Гатоўнасць тэхнікі ў цэлым па вобласці складала больш за 90 працэнтаў. Разам з тым, у асобных гаспадарках па прычыне адсутнасці запасных частак, недахопу грашовых сродкаў на іх набыццё сітуацыя куды горшая. Напрыклад, на Вілейшчыне на канец сакавіка стаялі няспраўнымі 10 энерганасычаных трактароў — 15 працэнтаў ад наяўнасці. У тым ліку чатыры адзінкі ў таварыстве “Вілейскі райаграсэрвіс”, дзве — “Даўгінава”, а таксама тры глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты. Падобныя факты выяўлены і ў некаторых таварыствах Клецкага і Уздзенскага раёнаў.
Маруднымі тэмпамі назапашваюцца і мінеральныя ўгнаенні. На 5 красавіка іх мелася менш 40 працэнтаў ад неабходнага. Горш за ўсё абстаяць справы з наяўнасцю фосфарных тукаў. На канец сакавіка яны наогул адсутнічалі ў 11 гаспадарках Капыльскага раёна. Аналагічная сітуацыя і па трох таварыствах Барысаўскага і пяці — Вілейскага раёнаў. Некаторыя рэгіёны маюць менш за палову ад патрэбы і насення зернебабовых культур — Капыльскі, Уздзенскі, Пухавіцкі. Адкрытым застаецца для многіх і пытанне па забеспячэнні насеннем кукурузы.
З першых крокаў пасяўной выяўляюцца факты дрэннай падрыхтоўкі глебы, грубага парушэння тэхнічнага рэгламенту сяўбы. У прыватнасці, у таварыстве “БарысаўСаюзАгра” пасевы ўздоўж трасы ў накірунку з Аздзячыц на Леванова і каля фермы “Аздзячыцы” багата ўсланы кавалкамі дзірвану. Пры гэтым на некаторых палях насенне ляжала на паверхні… Усё вышэйвыкладзенае сведчыць аб неабходнасці ўзмацнення кантролю і адказнасці некаторых кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак, а таксама райсельгасхарчаў за даручаны ўчастак работы. Калі рашучым чынам не выправіць сітуацыю, гэта прывядзе да зацягвання тэрмінаў і пагаршэння якасці праводзімай пасяўной, а ў рэшце рэшт — да недабору ўраджаю.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.



13 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе лебедзі на Мястры 84 Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела