Лоўля рыбы забаронена | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Лоўля рыбы забаронена

АСНОЎНЫЯ віды прэснаводных рыб, якія засяляюць вадаёмы Беларусі, нерастуюць галоўным чынам вясной. Таму і ўводзіцца забарона на яе лоўлю, якая стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця ікры і росту малявак, тым самым павялічвае рыбныя запасы.
У перыяд з 15 красавіка да 30 мая ўстаноўлена забарона на лоўлю судака.
У выпадку парушэння Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў перыяд нерасту вінаватых могуць прыцягнуць да  адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. Выкарыстанне забароненых прылад рыбалоўства ці спосабаў лоўлі цягне накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь. Таксама давядзецца пакрыць шкоду, прычыненую  навакольнаму асяроддзю, у адпаведнасці з устаноўленымі таксамі, якія вылічваюцца ў патройным памеры па кожнай злоўленай ці знішчанай дзікай жывёле ці віду рыбы. Калі ж памер шкоды складае больш за 100 базавых велічынь, то наступае крымінальная адказнасць.
У гэты перыяд наша інспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і ў цесным узаемадзеянні з іншымі органамі дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю, а таксама праваахоўнымі органамі і арандатарамі рыбалоўных угоддзяў.
Пра выпадкі браканьерства можна паведаміць па тэлефоне 50-7-40 у міжраённую інспекцыю, а таксама на тэлефон даверу ў Мінск — 8 017 390-00-00, ці на 102. Уся інфармацыя абавязкова будзе праверана.
В. ГАЛУБОВІЧ.
Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


13 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Крывічах 223_ wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси