“Вучыся. Зберагай. Зарабляй”

З 27 сакавіка па 2 красавіка ў рамках глабальнай кампаніі па павышэнні дасведчанасці дзяцей і моладзі аб фінансах у Беларусі ў пяты раз прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week). Праводзіўся ён пад лозунгам «Вучыся. Зберагай. Зарабляй».
—  “Белаграпрамбанк” праводзіць актыўную работу па павышэнні фінансавай граматнасці падрастаючага пакалення, — расказвае галоўны спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі карткамі РКЦ № 37 у г. Мядзел філіяла ААБ “Белаграпрамбанк” — Мінскае абласное ўпраўленне Алёна Дземяшкевіч. — Таму ў нашым банку праводзяць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Для гэтага арганізоўваюць розныя мерапрыемствы і акцыі. У прыватнасці, адкрытыя ўрокі і лекцыі ў навучальных установах, “Дні адчыненых дзвярэй” у офісах банка.
На мінулым тыдні ў разлікова-касавы цэнтр у горадзе завіталі вучні Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Было іх каля 30-ці. Ім паказалі спецыяльны мультыплікацыйны ролік, які ў даступнай форме расказаў дзецям пра з’яўленне грошай і дзейнасць банкаў, іх паслугі. Потым юныя наведвальнікі адказвалі на фінансавыя пытанні — і паспяхова.
А на памяць кожны атрымаў паветраны шарык і сцяжок з сімволікай “Белаграмбанка”.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.

Галоўны спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі карткамі Алёна Дземяшкевіч і вядучы спецыяліст па аказанні рознічных паслуг РКЦ № 37 у г. Мядзел філіяла ААБ “Белаграпрамбанк” — Мінскае абласное ўпраўленне Любоў Качарго.

 Фота аўтара.


13 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Эканоміка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

від на Мядзел Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси