Нашы «срэбныя» валейбалісткі

У Старых Дарогах прайшлі гульні Кубка Мінскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд. У ім прынялі ўдзел 11 дружын. Гулялі валейбалісткі узростам ад 16 год і старэйшыя. Каманда нашага раёна заняла другое месца.
— Лічу, што дзяўчаты малайцы, згулялі дастойна, — расказвае  трэнер каманды Андрэй Русак. — Нас усе адносілі да лідараў, але трапілі ў моцную групу. У ліку сапернікаў аказаліся і слуцкія валейбалісткі, якія былі лепшымі ў апошнім чэмпіянаце вобласці, і маладзечанскія, якія заўсёды дастойна выступаюць. Але нашы дзяўчаты абыгралі ўсе тры каманды: апроч названых, яшчэ і Мінскага раёна. Занялі першае месца ў групе.
У паўфінале зноў давялося гуляць з камандай Маладзечанскага раёна. І зноў гульня закончылася перамогай мядзяльчанак. Так што, шлях да фіналу ў іх выдаўся без паражэнняў.
У вырашальным матчы сустракаліся з валейбалісткамі з Пухавіцкага раёна. Летась наша каманда выйграла ў іх у фінале. А сёлета не ўдалося,  прайгралі. Хаця гульня была напружаная, і разрыў увесь час быў невялікі.
— Сёлета ў гульнях на Кубак удзельнічала больш каманд, і ўзровень спаборніцтваў вырас. Было шэсць больш-менш роўных дружын, якія маглі пазмагацца за Кубак, — дадаў Андрэй Русак.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: каманда Мядзельскага раёна.
Фота А. Русака.


13 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь, Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

возера Мястра wjx6x-f4hhi Касцёл у Мядзеле  Лебедзі на Нарачы

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси