ПРА КАРОВУ, ДАЯРКУ І СТАРШЫНЮ ГАСПАДАРКІ…

Адбыўся фінал Першага раённага фестывалю гульняў клуба вясёлых і знаходлівых школьнікаў.

ЗА мной, чытач! Я пакажу табе сапраўдны КВЗ! У Дзень гумару ў фінале сустрэліся чатыры каманды: імя Мэрэлін Манро (цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна), “Вяршкі гумару” (Мядзельскай СШ №1), “Асцярожна: кіпень” (Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу) і “От ДУШИ” (Сваткаўскага). Вёў гульню метадыст раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Яўген Купрэвіч. 
Першым конкурсам была “ВІЗІТОЎКА”.
Спачатку “запальвалі” на сцэне “Вяршкі гумару”. Асабліва прыхільна гледачы сустрэлі мініяцюры пра выпадак на будоўлі і пажар на заводзе валер’янкі.
«Говорят, в районной Лиге «Кипяток» не обойдёшь.// Я скажу вам при народе —это всё вообще не ложь!» — праспявала каманда “Асцярожна: кіпень” і навучыла, як адарваць дзіця ад камп’ютара: “дачка — за бабку, бабка — за дзедку…
 Каманда “От ДУШИ” жартавала пра малую радзіму:
Мы гуляем ужо трэці раз, і ніколі не ўзгадалі сваю вёску. А Сваткі — гэта бульбяныя палеткі…
— І што?
— І ўсё!
 Дзяўчаты з каманды імя Мэрэлін Манро выйшлі на сцэну з букетамі а-ля вясельныя і заявілі: “Перамога ў фінале — для нас не галоўнае. Галоўнае — удала выйсці замуж”. Аднак, насуперак сказанаму, “узмацніліся” — увялі ў склад каманды хлопцаў — каб дагадзіць журы, якое складалася пераважна з жанчын. А потым рассакрэцілі кіраўніка каманды, і ён непасрэдна далучыўся да ўдзелу ў праграме. Гэта быў… хто б вы думалі? Вядучы гульняў Яўген Купрэвіч! А завяршылася візітоўка кіданнем вясельных букетаў.
 Конкурс “ТРЫЯТЛОН”. Спачатку трэба было пракаменціраваць фотаздымак, пасля па чарзе чыталі загадзя падрыхтаваныя жарты, а напрыканцы на вядомыя мелодыі спявалі ўласныя тэксты. Гледачы былі ў захапленні. Ацаніце і вы:
* “У трансфарматарнай будцы жыве трансфарматарны сабака”;
* “Баскетбаліст не трапіў у кальцо. Такога ў загсе яшчэ не было”;
* “Худеть решила девочка — не ела, не пила,
Зимой и летом стройною, зелёною была”;
* “Неплохо очень иметь три стены,
Однако дует с одной стороны”;
* “Я у твоих ног — “спасибо” не говори,
Споткнулся я о порог — его и благодари”.
ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ” было апошнім конкурсам.
Каманда “Асцярожна: кіпень” паказала розныя варыянты развіцця сюжэту ў казцы “Чырвоная Шапачка”. Шарль Пяро і не сніў!
На мясцовую тэматыку зноў паставіла каманда “От ДУШИ”. Прадэманстравалі, якая рэклама ідзе па тэлебачанні ў іх вёсцы і як вядомы каментатар вядзе рэпартаж з футбольнага матча “Сваткі” — “Брусы”. А па-сапраўднаму “ўзарвала” залу мініяцюра аб здымках фільма пра карову, даярку і кіраўніка сельгаспрадпрыемства.
Па-новаму асэнсавала творчасць Шарля Пяро і каманда імя Мэрэлін Манро. Іх пастаноўка мела назву “Папялушка. Перазагрузка”.
А каманда “Вяршкі гумару” не толькі развесяліла гледачоў каларытнымі персанажамі, але і расчуліла словамі падзякі за адраджэнне традыцый КВЗ на Мядзельшчыне. І прызнаннем, што гульні падарылі новых сяброў…
Заканчэнне чытайце ў бліжэйшым нумары газеты

Мініяцюра пра карову, даярку і старшыню гаспадаркі.

На сцэне — каманда імя Мэрэлін Манро.

Удзельніцы каманды “Вяршкі гумару”.

Бойз-бэнд з Мядзельскай СШ №1 Уладзіміра Дубоўкі.

Каманда-пераможца “От ДУШИ”.

Фота Аляксандра Высоцкага.


12 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

06-043 img_4257 0-178

Пабрацімы Мядзела