Новая ўстаноўка — супраць старога бруду

Дырэктар УП “Мядзельская ЖКГ” Аляксандр Чарняўскі расказаў, што прадпрыемства набыло ўстаноўку, прызначаную для  ачысткі і прамывання каналізацыйных сетак. Аляксандр Мікалаевіч патлумачыў, што дагэтуль, калі ў якім-небудзь шматкватэрным доме ў райцэнтры забівалася каналізацыя, даводзілася неаднойчы выязджаць па ўказаным адрасе для прачысткі труб, якія эксплуатуюцца ўжо дзесяцігоддзямі. Справа ў тым, што  існаваўшым метадам не так проста было паспяхова справіцца з назапашаным у іх тлушчам, а нярэдка рэшткамі ежы і нават  анучамі, іншымі прадметамі, якія па віне людзей нярэдка трапляюць  у каналізацыю і засмечваюць яе. Вось і даводзілася, выканаўшы заяўку жыхароў той ці іншай вуліцы, праз некаторы час зноў вяртацца на гэты аб’ект для паўторнага выканання той жа самай работы. “Цяпер сітуацыя рэзка памяняецца, — падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства, — бо дзякуючы набытаму абсталяванню, зманціраванаму ў кузаве аўтамабіля, можна будзе аператыўна выязджаць на месца і якасна прамываць каналізацыйныя трубы. А гэта, згадзіцеся, будзе нам значнай падмогай у рабоце.  Днямі збіраемся запускаць абсталяванне ў эксплуатацыю. Калі жадаеце, можаце далучыцца і на свае вочы паглядзець, як яно працуе”.
Літаральна праз некалькі дзён накіраваліся па ўказаным па тэлефоне адрасе: г. Мядзел, вуліца Юбілейная, дом №2. Каля аднаго з пад’ездаў шматкватэрнага дома ўбачылі аўтамабіль. Побач з ім завіхаліся работнікі ЖКГ, спрабуючы запусціць устаноўку ў работу.
Майстар ачышчальных збудаванняў “Нарач” Міхаіл Будзіч, які падчас нашага спаткання часова выконваў абавязкі майстра Мядзельскага ўчастка на перыяд яго адпачынку, расказаў, што прадпрыемства зманціравала гідрадынамічную ўстаноўку, прызначаную для ачысткі труб ад рэчаў, выпадкова трапіўшых у каналізацыю. “З дапамогай вады пад ціскам у 160 атмасфер будзе ажыццяўляцца прамыванне сетак ад бруду, — паведаміў Міхаіл Мечыслававіч. — Устаноўка не такая ўжо і складаная. У яе ўваходзяць дызельны генератар, які купіла прадпрыемства, ёмістасць для вады, шлангі. Абсталяванне ўстаноўлена ў кузаве аўтамабіля “ГА3-53”. Работы па наладцы выконваў у асноўным электрагазазваршчык Дзмітрый Курловіч і вадзіцель Генадзій Шушко. Перакананы, што з такім абсталяваннем нашмат эфектыўней і якасней будуць весціся работы па прамыўцы забруджаных труб. Ды і лінёўку каля пад’ездаў таксама такім чынам можна будзе прачышчаць. З часам устаноўка акупіць сябе. Ды і затраты на аказанне дадзенага віду работ, вядома, зменшацца. А гэта — плюс прадпрыемству”.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымках: 1. Вадзіцель “ГАЗ-53” Генадзій Шушко; 2. За работай слесар аварыйна-аднаўленчых работ УП “Мядзельская ЖКГ” Андрэй Ананіч.
Фота Аляксандра Высоцкага.


07 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Жыллёва-камунальная гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 возера Глубелька Касцёл у Засвіры   0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси