Дзяржкантроль

Нячыстыя “квадраты”

У ХОДЗЕ пазапланавай праверкі жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва “П” у Мінскім раёне выяўлены незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў, нямэтавае выкарыстанне адлічэнняў на капітальны рамонт жылфонду і прычыненне ўрону інтарэсам яго членаў, што патрабуе дачы прававой ацэнкі. Чатыры шматпавярховыя дамы на 1019 кватэр уводзіліся ў эксплуатацыю ў красавіку 2011, кастрычніку 2012 і 2013 гадоў. Як устаноўлена, былыя старшыня і бухгалтар кааператыва выдавалі яго членам, у тым ліку блізкім сваякам, даведкі, якія ўтрымлівалі несапраўдныя звесткі наконт сум унесеных паявых узносаў і паслужыўшых падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі жылых памяшканняў. У асобных выпадках на дату іх выдачы паявыя ўзносы наогул не ўносіліся, кватэры адчужаліся ўласнікамі па больш высокай цане. Пры гэтым у наступным, пасля продажу такой нерухомасці, грашовыя сродкі на рахунак кааператыва не ўносіліся працяглы час — да некалькіх год. Напрыклад, у лік будаўніцтва трохпакаёўкі коштам каля 210 мільёнаў рублёў на дату выдачы ў верасні 2013 года даведкі для яе дзяржрэгістрацыі адным з членаў кааператыва паявыя ўзносы наогул не ўносіліся. А ў наступным месяцы кватэра была прададзена за 924 мільёны недэнаменаваных рублёў, з іх 210 мільёнаў унеслі на разліковы рахунак кааператыва толькі праз два гады — 31 кастрычніка 2015 года.
Выбарачным спосабам устаноўлена, што агульная сума несвоечасова ўнесеных паявых узносаў склала больш за 1,7 мільярда рублёў, а неабгрунтавана атрыманы грамадзянамі даход — каля 5 мільярдаў недэмінаваных рублёў. Ва ўказаных дзеяннях адказных работнікаў кааператыва бачацца прыкметы службовага падлогу, махлярства і замаху на крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове. Цяпер завяршаецца правядзенне неабходных праверачных мерапрыемстваў для прыняцця рашэння ў парадку артыкула 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці.
***

Зацяжная мадэрнізацыя

НЯМАЛА хібаў выяўлена і пры праверцы Вілейскага камбікормавага завода. У таварыстве зацягваюць тэрміны мадэрнізацыі вытворчасці, не выконваюць даведзеныя заданні па закупу прадукцыі раслінаводства ў рамках рэспубліканскіх патрэб, парушаюць санітарныя нормы і правілы, заканадаўства аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, абароце (рэалізацыі) кармавых дабавак… Так, пры наяўнасці свінаводчага комплексу завод не мае магчымасці, згодна з патрабаваннямі ветэрынарна-санітарных правілаў, грануляваць камбікорм, што павялічвае яго сабекошт. Толькі за 10 месяцаў мінулага года дадатковыя затраты па грануляванні камбікорму староннімі арганізацыямі склалі звыш 800 тысяч рублёў.
Для выпраўлення сітуацыі яшчэ ў 2013 годзе таварыства пачало мадэрнізацыю вытворчасці: рэканструкцыю будынка млынавага комплексу з устаноўкай лініі гранулявання, закупілі абсталяванне і правялі падрыхтоўчыя мерапрыемствы — распрацавалі праектна-каштарысную дакументацыю і г. д., на што патрачана больш за 1 мільён рублёў. Пры гэтым яно атрымлівае дазвол на праектна-пошукавыя і будаўнічыя работы, у якіх змяняецца толькі назва аб’ектаў. Першапачатковае рашэнне выдана Вілейскім райвыканкамам 5 лістапада 2012 года за нумарам 1452, а апошняе — 30 лістапада 2015 года за нумарам 1565. А вось да саміх будаўніча-мантажных работ практычна так і не прыступілі, абсталяванне да цяперашняга часу не ўцягнута ў гаспадарчы абарот. Апрача таго, пазалетась завод аказаўся не гатовы да нарыхтоўкі прадукцыі раслінаводства ў лік рэспубліканскіх патрэб. Дамовы на пастаўку збожжа былі заключаны з затрымкай амаль на два месяцы. Таму і не забяспечылі нарыхтоўку ад даведзенага задання 1,11 тысячы тон пшаніцы і 2,97 тысячы тон ячменю. Замест таго, каб спагнаць з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў залішне пералічаныя сумы авансу, заключылі дамовы мены на колькасць недапастаўленага збожжа, што не дапускаецца дзеючым заканадаўствам.
У выніку дзевяць сельгаспрадпрыемстваў Вілейскага раёна, два — Лагойскага, тры — Валожынскага і пяць — Мядзельскага не выканалі даведзены рашэннямі райвыканкамаў дзяржзаказ па пастаўцы прадукцыі раслінаводства на камбікормавы завод, а з рэспубліканскага бюджэту залішне атрымана больш за 532 тысячы рублёў. Таксама таварыствам у парушэнне патрабаванняў Тэхнічнага рэгламенту “Кармы і кармавыя дабаўкі. Бяспека” ў перыяд з 11 лютага 2015 да 21 лістапада 2016 года былі рэалізаваны сельгаспрадпрыемствам Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў без дзяржаўнай рэгістрацыі кармавыя дабаўкі на суму звыш 299 тысяч рублёў. Па выніках праверкі завод і вінаватыя кадры прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Для прыняцця мераў рэагавання інфармацыя накіравана ў Мінаблвыканкам, а для дачы прававой ацэнкі — у праваахоўныя органы.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю.



07 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дзяржкантроль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Касцёл у Мядзеле  wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси