Што мы ведаем пра газ?

НА МІНШЧЫНЕ з 15 па 31 сакавіка праходзіла акцыя «Дзень бяспекі карыстання газам у быце». Праводзілася яна з мэтай прапаганды бяспечнай эксплуатацыі бытавога газавыкарыстальнага абсталявання сярод навучэнцаў сярэдніх школ і гімназій.
Падобная акцыя адбылася ў Мядзельскім ВПК яслі-дзіцячы сад-сярэдняя школа. У двары сабраліся навучэнцы з шостага па адзінаццаты класы.
— Сёння расказалі ім пра прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні парушэння правілаў карыстання газам у быце, — тлумачыць начальнік Мядзельскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Маладзечнагаз» Іван Новікаў. —  Прадэманстравалі аўтамабіль, які выязджае на аварыйныя заяўкі, паказалі прыборы, якімі можна выявіць уцечкі газу, чадны газ. Для гэтага тут майстар аварыйна-дзяжурнай службы Іван Калошка і слесар Уладзімір Купрэвіч, вадзіцель Алег Берняковіч.
Яшчэ госці прывезлі газавую пліту з балонам і паказвалі, як правільна ёй карыстацца, распаўсюдзілі друкаваную прадукцыю. Галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Чарняўскі нагадаў пра важнасць выканання правілаў абыходжання з газам, прывёў прыклады, да якіх сумных наступстваў прыводзілі парушэнні.
Выступіў перад навучэнцамі старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Малько. Сярод іншага нагадаў пра правілы абыходжання з агнём.
Аляксандр ВЫСОЦКІ. 
На здымках: слесар аварыйна-дыспетчарскай службы Мядзельскага раёна газазабеспячэння Уладзімір Купрэвіч паказвае прыбор выяўлення ўцечак газу; расказвае галоўны інжынер Мядзельскага раёна газазабеспячэння  Аляксандр Чарняўскі.
Фота аўтара.


07 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

223_ 1-12 dsc_5774-3 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела