КАМУНАЛЬНАЯ ГАСПАДАРКА: ЛАДЗІЦЦА ДАЛЁКА НЕ ЎСЁ

ГАЛОЎНАЕ пытанне, якое разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, — аб выніках работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў мінулым годзе і задачах па павышэнні яе эфектыўнасці. Яно актуальнае тым, што ад узроўню штодзённых паслуг гэтай службы залежыць наколькі камфортна пражываюць вельмі многія мядзяльчане. У іх пераліку — тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт дамоў, халоднае і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыя, падача ў кватэры і ўстановы цяпла, зварот з цвёрдымі бытавымі адыходамі ў нашым азёрным краі. Са справаздачай выступіў дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Чарняўскі. Трэба адзначыць, што фінансавы вынік у прадпрыемства станоўчы, за 2016 год атрымана 265,5 тысячы рублёў прыбытку. Укараненне энергазберагаючых мерапрыемстваў дазволіла атрымаць эканамічны эфект у аб’ёме 953,9 тоны ўмоўнага паліва. На 100 працэнтаў выканана заданне па ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў пасля капітальнага рамонту, прыведзены ў належны парадак 24 пад’езды ў шматкватэрніках. Мэтавы паказчык па энергазберажэнні пры плане мінус 5,1 склаў 5,8 працэнта. Аднак хапае і сур’ёзных недапрацовак. Так, заданне па замене трубаправодаў цеплазабеспячэння з працяглым тэрмінам эксплуатацыі і нездавальняючымі тэхнічнымі характарыстыкамі выканана толькі на 84 працэнты. Фактычныя страты цеплавой энергіі склалі 16,8 працэнта пры даведзеным Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь нарматыве 12.
Узрос у параўнанне з 2015 годам і ўдзельны расход электраэнергіі на пад’ём і падачу вады, перакачку і ачыстку сцёкавых вод.
Значныя затраты нясе прадпрыемства па сваіх няпрофільных галінах. Маецца на ўвазе слабае наведванне агульных лазневых аддзяленняў, нізкая загрузка гасцініцы ў райцэнтры, доміка паляўнічага і рыбалова, што патрабуе дзейснага комплексу мерапрыемстваў па іх вываду з ліку стратных аб’ектаў. Час вымушае кадры камунальнай службы і больш творча падыходзіць да планавання работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, адшукваць больш рацыянальныя і менш затратныя спосабы іх выканання. Не павінны заставацца ў баку ад гэтай важнай справы, згодна з адпаведным рашэннем райвыканкама, і прадпрыемствы, арганізацыі, установы, за якімі замацаваны тэрыторыі, вуліцы, скверы і паркі.
Летась у адрас прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паступіла 69 зваротаў грамадзян — на 15 працэнтаў больш, чым за папярэдні год. Наколькі можна меркаваць, патрабавальнасць да яго за аказваемыя паслугі ўзрастае, а вось разлічвацца за іх своечасова жадаюць далёка не ўсе. Калі параўнаць суму пратэрмінаванай запазычанасці за апошні год, то яна ўзрасла на 17 працэнтаў. Нельга сказаць, што камунальная служба не рэагуе на гэта. Меры да злосных неплацельшчыкаў прымаюцца, часам — даволі жорсткія. Адна грамадзянка ў адпаведнасці з рашэннем суда раёна выселена з кватэры без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Там жа зараз знаходзіцца і яшчэ адна падобная справа на надзвычай недысцыплінаванага грамадзяніна.
Яшчэ адзін важны клопат гаспадаркі — нарыхтоўка другасных матэрыяльных рэсурсаў. Тут таксама пакуль ладзіцца далёка не ўсё. Дзяржаўны заказ па іх здачы за мінулы год выкананы толькі на 56,9 працэнта. Лепш ішлі справы з макулатурай, адыходамі шкла. А ёсць яшчэ шыны, адпрацаванае масла, палімерныя адыходы і электрычнага, электроннага абсталявання… Таму, каб сёлета непрывабная карціна не паўтарылася, адказным асобам прадпрыемства трэба ўжо сёння актыўна задзейнічаць эфектыўныя меры па карэнным выпраўленні сітуацыі. Такое патрабаванне да іх акрэслена і ў прынятым па абмеркаваным пытанні рашэнні райвыканкама. Апрача гэтага, кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі даведзены канкрэтныя заданні па бягучым рамонце пад’ездаў, уводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы дамоў пасля капітальнага рамонту, замене ўстарэлага асвятляльнага абсталявання і трубаправодаў
цеплазабеспячэння з працяглым тэрмінам эксплуатацыі. Для рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў сем шматкватэрнікаў абсталююць прыборамі ўліку расходу цеплавой энергіі і чатыры — сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання. Гэтыя і іншыя намечаныя меры паспрыяюць павышэнню культуры абслугоўвання насельніцтва, забеспячэнню спажыўцоў комплексам жыллёва-камунальных паслуг у адпаведнасці з нарматывамі сацыяльнага стандарту.
У рабоце пасяджэння райвыканкама прыняў удзел і генеральны дырэктар Дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці”.
Павел ЖУКАЎ.


03 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў З пасяджэння райвыканкама

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

 возера Мястра  на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси