У Чырвоным Крыжы будзе сястра міласэрнасці

На падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2012 года № 1219 “Аб некаторых пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага заказу” і Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2000 года № 395-З “Аб сацыяльным абслугоўванні” ў новай рэдакцыі ў раёне пачата рэалізацыя дзяржаўнага сацыяльнага заказу па задавальненні патрэб грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, павышэнні іх даступнасці і якасці.
Ажыццяўленне дзяржаўнага сацыяльнага заказу адбываецца праз супрацоўніцтва з Мінскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Фінансаванне вядзецца з бюджэтных сродкаў, у рамках прадастаўлення субсідый для работы сястры міласэрнасці на 0,5 стаўкі.
Грамадзянам, якія абслугоўваюцца, будуць прадастаўляцца: медыка-сацыяльныя паслугі, якія ўключаюць медыцынскія паслугі, індывідуальны догляд, сацыяльна-бытавыя паслугі, арганізацыю кансультацый хворых урачамі-спецыялістамі, выкананне на даму  назначаных медыцынскіх працэдур, інфармаванне ўрачоў аб ходзе і выніках лячэння, садзейнічанне ў забеспячэнні, згодна з заключэннем урачоў, лекавымі сродкамі і ў шпіталізацыі, а таксама іншыя паслугі.
Тэрмін прадастаўлення сацыяльных паслуг — да 29 снежня 2017 года.
А. ШАБЛЫКА.
Юрысконсульт  ДУ “Мядзельскі ТЦСАН”.


03 красавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Медыцына

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах dsc_5774-3 _06-040 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси