“Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!”

З пачатку года на дарогах вобласці зарэгістравана 6 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, падчас якіх 6 дзяцей былі ранены. Большасць аварый датычылася юных пасажыраў.
Так у студзені ў Мінскім раёне непадалёк ад вёскі Азярышча вадзіцель-жанчына 1982 года нараджэння не справілася з кіраваннем і з’ехала ў левы кювет, дзе сутыкнулася з дрэвам. У выніку ДТЗ кіроўца загінула на месцы аварыі. У машыне таксама знаходзіліся яе трое непаўналетніх дзяцей. Двое з іх перавозіліся з парушэннем Правілаў.
Дарэчы, самымі небяспечнымі ў гэтым плане з’яўляюцца выхадныя дні і канікулы. Таму па 4 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Бяспека дзяцей — прыярытэт для дарослых!”.
Супрацоўнікі ДАІ выступаюць у працоўных калектывах, нагадваюць правілы перавозкі дзяцей у транспартных сродках і звяртаюць увагу на выкарыстанне імі святлоадбіваючых элементаў.
Паважаныя бацькі! Не пакідайце сваіх сыноў і дачушак без нагляду. Не стамляйцеся нагадваць ім пра бяспечныя паводзіны на дарозе: у прыватнасці, дабіцеся таго, каб яны не карысталіся на праезнай частцы навушнікамі і мабільнымі тэлефонамі, каб былі ўважлівымі і асцярожнымі.
Паважаныя кіроўцы! У абавязковым парадку перавозьце непаўналетніх прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя сродкі.
* * *
Вельмі часта віноўнікамі ДТЗ становяцца “бяспраўнікі”. І як правіла, гэтым “грашаць” маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 год. Але існуюць выпадкі, калі “на птушыных правах” на дарогах ліхачаць прадстаўнікі старэйшага, здавалася б, больш мудрага пакалення.
Толькі за мінулы год на дарогах вобласці з удзелам вадзіцеляў дадзенай катэгорыі адбылося 72 ДТЗ, у выніку якіх — 12 чалавек загінулі, 71 быў ранены.
З мэтай папярэджання аварый з удзелам асоб, якія не маюць права кіравання транспартным сродкам, заўтра Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Без правоў ты не праў!”.  А яшчэ нагадвае, што за кіраванне аўтамабілем без вадзіцельскага пасведчання, а роўна перадачу “руля” такой жа асобе, прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Калі дадзенае правапарушэнне здзейснена паўторна на працягу года — давядзецца заплаціць ад 20 да 50 БВ.
В. ПЯТКОЎСКІ.
Начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС.


29 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   img_4257 возера Мястра на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси