Як атрымаць пуцёўку

АСНОЎНЫМ дакументам у рабоце па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва з’яўляецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва», які дзейнічае з 1 студзеня 2007 года. У арганізацыях раёна створана 69 адпаведных камісій. А колькасць працуючых у мінулым годзе складала 10087 чалавек. Хачу адзначыць, што найбольш актыўна працавалі старшыні камісій аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (Ірына Глінская), санаторыяў «Сосны» (Алена Кордзевіч), «Прыазёрны» (Ірына Буткевіч), «Спадарожнік» (Таццяна Сербіненка), Мядзельскай ЦРБ (Святлана Бароўка), РВУП «Мядзельская ЖКГ» (Таццяна Роўда), ДУ «Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат» (Наталля Харашэй).
За кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання пуцёўкі летась атрымалі 158 чалавек, што складае 15,7 на 1000 працуючых, у тым ліку 95 дзяцей. А з пачатку бягучага года гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 44 і 24.
Хачу нагадаць, што камісія ствараецца загадам па арганізацыі ў складзе не менш трох чалавек (старшыня, адказны за захоўванне і выдачу пуцёвак, іншыя члены). Гэта камісія вядзе ўлік тых, хто мае патрэбу ў аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на падставе пісьмовых заяў работнікаў і медыцынскіх даведак пра стан здароўя. Кожны квартал камісія накіроўвае пісьмовыя заяўкі галоўнаму спецыялісту прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Атрымліваць пуцёўкі мае права старшыня камісіі, асоба, адказная за захоўванне і выдачу пуцёвак альбо кіраўнік арганізацыі. Пуцёўкі пасля паступлення ў арганізацыю належаць абавязковай рэгістрацыі ў журнале ўліку, які вядзецца па ўстаноўленай форме. Асобы, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне, забяспечваюцца пуцёўкамі па профілі, які ўказаны ў медыцынскай даведцы пра стан здароўя. Рашэнне камісія прымае калегіяльна, а адлюстроўваецца ў пратаколе, у якім указваюцца звесткі пра падставы выдачы (заява, мед. даведка) і ўмовы (бясплатна, з частковай аплатай) пуцёўкі. Выдаецца пуцёўка не раней чым за месяц да заезду ў здраўніцу.
Асобна хачу сказаць, што з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў час летніх канікулаў аздараўленне прайшлі 693 хлопчыкі і дзяўчынкі, у час вясенне-асенніх канікулаў — 530 школьнікаў.
Наступны накірунак дзейнасці — аздараўленне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту дзяцей-інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, непрацуючых ветэранаў і інвалідаў Мінпрацы, сілавых структур. Летась аздараўленне прайшлі 54 чалавекі, а з пачатку гэтага года — 15. На ўліку для атрымання пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне стаяць 298 пенсіянераў, з іх 210 — ветэранаў працы і 88 — інвалідаў І і ІІ груп. Назаву такую асаблівасць, што летась пуцёўкі выдаваліся ветэранам працы, якія сталі ў чаргу ў 2010-2012 гадах.
Няма чаргі на атрыманне пуцёвак сярод ветэранаў сілавых структур, інвалідаў ЧАЭС, дзяцей-інвалідаў. У мінулым годзе выдадзены тры (сёлета дзве) пуцёўкі непрацуючым ветэранам і інвалідам сілавых структур, Аздараўленне прайшлі 6 дзяцей-інвалідаў (сёлета два) у суправаджэнні бацькоў. І яшчэ. Большасць грамадзян, якія маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэнні звяртаюцца з просьбай пра набыццё пуцёўкі ў здраўніцы нашага курорта. На жаль, такіх пуцёвак выдзяляецца вельмі мала, таму задаволіць усе просьбы няма магчымасці.
М. ХВАЛЬКО.
Галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.


30 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Курорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах dsc_5774-3     Паруснікі                          Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси