Навіны Мядзельшчыны

ПЕРШЫМІ ў раёне да сяўбы яравых прыступілі ў ААТ “Занарацкі”, дзе па стане на ўчарашнюю раніцу было пасеяна
55 га аўса.
 ***
ПАДЧАС вясенніх канікулаў на Мядзельшчыне арганізоўваецца адпачынак для 165 дзяцей. Лагеры будуць створаны ў Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі, абедзвюх Нарацкіх СШ, а таксама ў навучальных установах у Будславе, Свіры і Крывічах.
 ***
У ЦЭНТРЫ творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна адбылася сустрэча з беларускімі паэтамі і перакладчыкамі Ганнай Янкута, Ігарам Крэбсам і Кацярынай Маціеўскай пад назвай “Прыгоды барона Мюнхаўзена” і “Франкенштайн”. Удзельнікі мерапрыемства (дзеці і іх бацькі) пазнаёміліся з творчасцю беларускіх літаратараў, атрымалі на памяць сувеніры, друкаваныя выданні, можна было набыць кнігі аўтараў.
 ***
У ЦЭНТРАЛЬНАЙ раённай бібліятэцы праходзіць выстава работ наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту Мядзельскага ТЦСАН “Зярнятка да зярнятка”. Адметнасць работ у тым, што яны створаны з выкарыстаннем розных круп, зерня і насення.
 ***
З 28 па 30 сакавіка пройдзе алімпіяда школьнікаў 4-9 класаў па вучэбных прадметах. У гімназіі-інтэрнаце лепшыя веды прадэманструюць чацвёртакласнікі, астатнія будуць спаборнічаць на базе Мядзельскага ВПК я/с-СШ.


27 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька лебедзі на Мястры wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела