Наша задача — папярэдзіць сацыяльнае ўтрыманства

На нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, якая адбылася 9 сакавіка бягучага года, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў шэрагу іншых паставіў наступную задачу: да 1 мая працаўладкаваць усіх беспрацоўных. “Людзі павінны разумець, што яны перш за ўсё павінны шукаць сабе працу, а мы ім павінны дапамагчы”, — падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч. Аб тым, як вырашаецца патрабаванне Кіраўніка дзяржавы, расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ГАБРУСЕНАК:

— У выкананне патрабавання Кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ў раёне створана камісія па працаўладкаванні незанятых у эканоміцы грамадзян. Яе ўзначальвае старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка. У складзе камісіі намеснікі старшыні, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і іншых дзяржаўных органаў.
— Вольга Міхайлаўна, назавіце, калі ласка, задачы, над выкананнем якіх будзе працаваць названая вышэй камісія.
— Задачы наступныя: працаўладкаванне незанятых у эканоміцы грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі раёна; забеспячэнне ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў райвыканкама, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый па працаўладкаванні незанятых грамадзян з мэтай рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”; аказанне арганізацыйнай і метадычнай дапамогі арганізацыям, размешчаным на тэрыторыі раёна, па пытаннях працаўладкавання незанятых грамадзян.
— Якія дзеянні можа прадпрымаць названая камісія для рэалізацыі пастаўленых перад ёй задач?
— Камісія можа заслухаць  на сваіх пасяджэннях інфармацыю службовых асоб структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях працаўладкавання незанятых у эканоміцы грамадзян. Ёй дазволена таксама запытваць і атрымліваць ва ўстаноўленым парадку ад структурных падраздзяленняў райвыканкама (РАУС, пракуратуры, Следчага камітэта) дакументы і матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення пастаўленых задач. Акрамя таго, камісія мае права прыцягваць да ўдзелу ў падрыхтоўцы пасяджэнняў і запрашаць на іх прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, кіраўнікоў іншых арганізацый, зацікаўленых у рашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю.
Гутарыла Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


24 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  0-170 від на Мядзел возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси