І шчырая падзяка за плённую працу

У МІНУЛУЮ суботу ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў сход актыву раёна па падвядзенні вынікаў работы народнай гаспадаркі Мядзельшчыны за 2016 год. Галоўнымі героямі ўрачыстасці сталі кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, жывёлаводы, механізатары, паляводы, фермеры, прадстаўнікі прамысловай, сацыяльнай, будаўнічай, жыллёва-камунальнай сфер, а таксама галін адукацыі, аховы здароўя, культуры, праваахоўных органаў — усе тыя, хто сваёй адказнасцю да даручанай справы, добрасумленнасцю і працоўнымі дасягненнямі множаць славу раёна, павышаюць яго дабрабыт і ўносяць важкі ўклад у квітненне роднай Беларусі.
Павіншаваць працаўнікоў раёна са святам і раздзяліць з імі радасць урачыстасці прыбылі намеснік старшыні аблвыканкама, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Віктар Сірэнка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Жыбуль, старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая, намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, генеральны дырэктар камунальнага гандлёвага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» Мікалай Хмяльніцкі.
Для вітання ўдзельнікаў сходу вядучыя запрашаюць да мікрафона старшыню райвыканкама Анатолія Вайнілку.
Выказваючы шчырую падзяку ўсім перадавікам за іх нястомную працу, старшыня райвыканкама падкрэсліў, што галоўнае дасягненне Мядзельшчыны — гэта людзі, рукамі якіх апрацоўваецца і добраўпарадкоўваецца зямля, збіраецца хлеб, вырошчваецца высакаякасная прадукцыя жывёлагадоўлі. Складаныя задачы ім даводзіцца вырашаць штогод, прычым заўсёды  прыкладваць максімум намаганняў і прафесійнага майстэрства.
— Слаўная Мядзельская зямля вырасціла шмат знакамітых людзей, якія з’яўляюцца гонарам Беларусі. Гэта народны паэт Максім Танк, народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч, — адзначыў Анатолій Мар’янавіч. — Сёння Мядзельшчына — упрыгожванне і гонар краіны. І заслуга ў гэтым, у першую чаргу, нашых ветэранаў вайны і працы, кіраўнікоў раёна розных гадоў, працаўнікоў сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, гандлю, прадстаўнікоў культуры, адукацыі, аховы здароўя.

Узнагароджанне праводзіць Уладзімір Валасевіч.

Шчырыя словы падзякі за шматгадовую і выніковую працу кіраўнік раёна выказаў Герою Сацыялістычнай Працы Эдуарду Ціхаму, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Міхаілу Гардону, былым кіраўнікам: старшыні «Сельгасхіміі» Аляксею Шалапугіну, загадчыку аддзела народнай адукацыі раёна Івану Якімцу, дырэктару ўнітарнага прадпрыемства «Ілаўскае» Тэрэзе Януковіч, галоўнаму ўрачу Мядзельскай бальніцы Івану Балашку, начальніку ПМК-215 Геронцію Лысёнку, старшыні райПО Святлане Гладунчык, начальніку раённага вузла электрасувязі Валерыю Койру, старшыням Мядзельскага райвыканкама і Нарацкага сельвыканкама Іосіфу Тарасёнку, Княгінінскага сельвыканкама Чаславу Адамовічу, ААТ «Міжазёрны край» Казіміру Гапановічу, намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Дануце Паповай, намесніку старшыні райвыканкама Яніне Зарэцкай, кіраўніку справамі райвыканкама Наталлі Шалапугінай, дырэктару ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Віктару Звяругу.

— Працавітасць — заўсёды вызначала людзей азёрнага краю. Нягледзячы на няпростыя эканамічныя ўмовы, яны забяспечылі станоўчую эканамічную дынаміку развіцця рэгіёну. Для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы ў мінулым годзе выкарыстана інвестыцый на суму 54,5 мільёна рублёў, выпушчана прамысловай прадукцыі на суму звыш 19 мільёнаў рублёў, створана каля 90 новых працоўных месцаў. Бадай, самай значымай падзеяй мінулага года быў увод у эксплуатацыю будынка новай школы ў курортным пасёлку Нарач на 510 месцаў. Безумоўна, гэтаму садзейнічала вялікая падтрымка старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры, яго намесніка Віктара Сірэнкі, старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Сяргея Трусава, — падкрэсліў Анатолій Мар’янавіч. — Хочацца выказаць падзяку калектыву будаўнікоў, якія ўзводзілі гэту школу. Генеральным падрадчыкам выступала Мядзельская ПМС на чале з дырэктарам Юрыем Скармаховічам. Што датычыць ПМС, то ўдалося рэанімаваць былую птушкафабрыку і на сёння адтуль паступае каля 40 тысяч яек.

Прадукцыю УП “Ілаўскае” прапаноўвае Алена Забароўская.

Кіраўнік раёна шчырыя словы падзякі адрасаваў калектыву работнікаў ААТ «Сваткі», які ўзначальвае вопытны і адказны дырэктар Мікалай Варабей. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, два камбайнеры са Сватак (Пётр Скурко і Уладзімір Швайкоўскі) змаглі намалаціць больш чым па 1000 тон збожжа. У вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі значных вынікаў дасягнулі працаўнікі ААТ «Занарацкі» на чале з дырэктарам Аляксандрам Бачко. Адзначыў Анатолій Вайнілка і сельскагаспадарчую вытворчасць НП «Нарачанскі», ААТ «Мядзельскае агрампрамэнерга». У ліку лепшых аператараў машыннага даення кароў старшыня райвыканкама назваў Марыю Субач, Святлану Герасімовіч, Ірыну Доніну з комплексу «Новікі» ААТ «Сваткі», якія надаілі ад каровы за мінулы год больш чым па 7600 кілаграмаў малака.

Вялікую падтрымку гаспадаркам і прадпрыемствам раёна аказваюць інвестары ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод», камунальнае гандлёвае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак», а таксама ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат».
Асаблівасцю Нарачанскага краю з’яўляецца наяўнасць шматлікіх здраўніц. З кожным годам павышаецца іх папулярнасць, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Гэтаму ў значнай ступені пасадзейнічала Дзяржаўная праграма развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну. Выхад на еўрапейскі ўзровень развіцця дэманструюць калектывы санаторыяў «Прыазёрны» (дырэктар Аляксей Шапяцько), «Сосны» (галоўны ўрач Аляксандр Шчука), «Спадарожнік» (дырэктар Уладзімір Сяржант). Сапраўдным гонарам раёна з’яўляецца НДЦ «Зубраня» (дырэктар Надзея Ануфрыева). Тут кожны год адпачываюць больш за 15 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Каля 54 працэнтаў тэрыторыі раёна знаходзіцца ў прыродаахоўнай зоне НП «Нарачанскі», калектыў якога ўзначальвае генеральны дырэктар Васіль Каржоў. Зладжаная дзейнасць калектыву гэтай прыродаахоўнай установы дазваляе рацыянальна выкарыстоўваць і захоўваць унікальныя магчымасці нашага рэгіёну.

Спявае Мікалай Мірановіч

У сацыяльнай сферы вынікова працуюць калектывы ўстановы аховы здароўя «Мядзельская ЦРБ» (галоўны ўрач Генадзій Русак), аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (начальнік Таццяна Ефімава). Не можа не радаваць, што выпускнікі раёна 2016 года паказалі глыбокія веды на цэнтралізаваным тэсціраванні. Сярэдні бал па дзевяці вучэбных прадметах перавышае рэспубліканскі ўзровень, па дванаццаці — абласны.

— Адной з галоўных задач на бліжэйшую перспектыву з’яўляецца завяршэнне будаўніцтва гасцініцы ў Мядзеле, — заключыў Анатолій Вайнілка.
Цёплымі словамі вітаў прысутных у зале Віктар Сірэнка. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта ён падзякаваў працаўнікам за поспехі і дасягненні. На такіх маштабных мерапрыемствах па традыцыі ўзнагароджваюцца самыя лепшыя працаўнікі. За высокі прафесіяналізм, значны асабісты уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё сталічнай вобласці Віктар Сірэнка уручыў Ганаровую грамату аблвыканкама дырэктару ДУА «Мядзельская сярэдняя школа №1 імя Уладзіміра Дубоўкі» Але Балюк і аператару машыннага даення кароў ААТ «Занарацкі» Алёне Міхнёвай. Падзяка старшыні аблвыканкама аб’яўлена майстру ДУП «Мядзельская ПМС» Славаміру Вайцюльяну, урачу акушэру-гінеколагу санаторыя «Прыазёрны» Валянціне Казаковай, загадчыцы клінічнай дыягнастычнай лабараторыі Мядзельскай ЦРБ Юліі Маляёнак.
Шчырыя віншаванні прагучалі і з вуснаў Наталлі Жыбуль.
— Такімі працавітымі і стараннымі людзьмі, якія жывуць і працуюць тут, можна па праву ганарыцца, — зазначыла Наталля Пятроўна. Яна пажадала жыхарам раёна далейшых вытворчых дасягненняў.
Для заахвочвання пераможцаў сярод сельгаспрадпрыемстваў на сцэну запрашаецца першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Уладзімір Валасевіч. Пераможцам спаборніцтва па ўздыме зябліва ў 2016 годзе прызнаны па першай групе гаспадарак ААТ «Свір-Агра» (в. а. дырэктара Генадзій Юхно), на другім месцы — АСП «Вузлянка» (в. а. дырэктара Сяргей Кірыленка), па другой групе сельгасарганізацый першае месца за ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга» (дырэктар Віктар Васілевіч), другое — сельскагаспадарчым філіялам «Дзягілі» ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» (упраўляючы Аляксандр Варашкевіч).
Сярод трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці, якія заняты на ўздыме зябліва, па першай групе гаспадарак прызнаны: першае месца — Віктар Сурвіла з ААТ «Занарацкі», другое — Сяргей Звяруга з ААТ «Сваткі», трэцяе — Сяргей Рапановіч з ААТ «Пруднікі-Агра»; па другой групе гаспадарак: першае месца — Аляксандр Хацяновіч з ААТ «Слабадская зара», другое — Павел Лукашэвіч з СХФ «Дзягілі», трэцяе — Алег Крывенькі з ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга».
Адным з важнейшых накірункаў сельскай гаспадаркі з’яўляецца жывёлагадоўля. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі першае месца ў спаборніцтве прысуджана ААТ «Занарацкі» (дырэктар Аляксандр Бачко), другое — ААТ «Сваткі» (дырэктар Мікалай Варабей), трэцяе — ААТ «Будслаўскае» (дырэктар Алег Ермаковіч). Сярод малочнатаварных ферм першае месца прысуджана калектыву фермы «Новікі» ААТ «Сваткі» (упраўляючая фермы Таццяна Субач), другое — фермы «Жалезнікі» ААТ «Занарацкі» (упраўляючая Наталля Сурвіла), трэцяе — фермы «Лотва» ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга» (упраўляючая Ганна Базарэвіч).
Пераможцамі спаборніцтва сярод работнікаў жывёлагадоўлі асноўных прафесій прызнаны: галоўны заатэхнік СК «Брусы» Лія Аўрэйцэвіч, галоўны ветурач ААТ «Сваткі» Тамара Юнцэвіч, упраўляючая фермы «Новікі» ААТ «Сваткі» Таццяна Субач, аператар па штучным апладненні жывёлы ААТ «Сваткі» Вольга Усовіч, аператары машыннага даення кароў ААТ «Сваткі» Святлана Герасімовіч, сельскагаспадарчага падраздзялення НП «Нарачанскі» Наталля Жогла, ААТ «Занарацкі» Святлана Роўда.
Сярод лепшых жывёлаводаў раёна значацца: аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту ААТ «Занарацкі» Ніна Белісава, сельскагаспадарчага падраздзялення НП «Нарачанскі» Жанна Перадрэева, АСП «Вузлянка» Наталля Касцевіч, аператары па вырошчванні і адкорму буйной рагатай жывёлы старэйшай за 6 месяцаў сельскагаспадарчага падраздзялення НП «Нарачанскі» Вольга Заіка, ААТ «Сваткі» Алена Чарняўская, ААТ «Занарацкі» Валянціна Радзевіч, аператары па абслугоўванні свінаматак з парасятамі СК «Брусы» Таццяна Маціна, па адкорму свіней СК «Брусы» Наталля Цуканава. А вось пераможцам раённага спаборніцтва па закупу малака ў насельніцтва прызнана жыхарка Слабадскога сельсавета Валянціна Талстобава.
Для ўзнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў Мядзельшчыны на сцэну запрашаецца намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч. Лепшым сярод прамысловых арганізацый прызнаны Нарачанскі філіял ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (дырэктар Віктар Баўфал), лепшым у сферы абслугоўвання, транспарта і сувязі стаў калектыў РВУП «Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка» (дырэктар Аляксандр Чарняўскі). Лепшым сярод арганізацый турысцка-экскурсійнай і курортнай сферы прызнаны калектыў санаторыя «Белая Русь» (дырэктар Уладзімір Баравы). Пераможцам спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання прызнаны Княгінінскі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Вольга Галко), сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання — старэйшына вёскі Буйкі Занарацкага сельсавета Таццяна Хадановіч.
Эстафету ўшанавання перадавікоў прадоўжыла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Яна ўзнагародзіла пераможцаў спаборніцтва сярод працоўных калектываў сацыяльнай сферы. Імі сталі калектывы Крывіцкай участковай бальніцы (загадчык Ігар Новік), гімназіі-інтэрната г. Мядзел (в. а. дырэктара Людміла Цяляк), Нарацкай СШ №1 (дырэктар Тэрэза Кальчынская), ясляў-сада №4 (загадчыца Раіса Шабаліна), Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў (дырэктар Алена Касарэўская), НДЦ «Зубраня» (дырэктар Надзея Ануфрыева).
Пераможцам агляду-конкурсу на званне «Лепшы грамадскі пункт аховы парадку» па выніках за 2016 год прызнаны грамадскі пункт аховы парадку пры Княгінінскім сельвыканкаме (старшыня Вольга Галко).
Для ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтва сярод працоўных калектываў будаўнічай і дарожнай сфер на сцэну запрашаецца намеснік старшыні райвыканкама Віктар Сіськевіч. Лепшым сярод будаўнічых арганізацый раёна прызнаны філіял «ДЭУ-66» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (в. а. дырэктара Аляксандр Пусько). Пераможцам агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў названа вёска Каракулічы Занарацкага сельсавета (старшыня Уладзімір Зелянкевіч), а лепшай сядзібай — сядзіба жыхара аграгарадка Нарач Аляксандра Сухога.
Затым слова прадастаўляецца старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлане Чарняўскай. Святлана Анатольеўна ўзнагароджвае намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганну Падгол за эфектыўную работу, высокія дасягненні ў развіцці сацыяльнага партнёрства і падтрымку прафсаюзнага руху.
Па традыцыі шэрагу работнікаў розных сфер дзейнасці старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка ўручыў пасведчанні «Лепшы па прафесіі».
Цырымонія ўзнагароджвання тым часам прадоўжылася. Падзякі старшыні райвыканкама за аператыўнае асвятленне пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва, вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна аб’яўлены калектыву рэдакцыі газеты «Нарачанская зара» і праграмы радыёвяшчання «Нарачанская хваля», а таксама галоўнаму рэдактару Паўлу Жукаву. Пераможцам раённага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Мядзельшчыны» аб’яўлены падзякі старшыні райвыканкама. Сярод іх — выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач Яўгенія Яцына, настаўнікі матэматыкі Нарацкай СШ №2 Сяргей Баброўка, гісторыі і грамадазнаўства — Святлана Гатоўка, хіміі — Казімір Завадскі, англійскай мовы — Кацярына Жураўлёва, фізічнай культуры і спорту Занарацкай СШ — Аляксандр Жыхар, рускай мовы і літаратуры Нарацкай СШ №1 — Марыя Міронава, пачатковых класаў Свірскай СШ — Валянціна Вярбіцкая.
За выніковы ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена вучням Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Ігару Балюку, Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка —Арцёму Бардыньшу, гімназіі-інтэрната г. Мядзел — Дзянісу Барыеву, Вадзіму Валасевічу, Андрэю Маліноўскаму, Юліяне Хацяновіч, Арцёму Чаўлытку, Нарацкай СШ №2 — Юліі Несвятаевай. А вось за значныя дасягненні ў галіне спорту падзякі старшыні райвыканкама ўручаны вучням Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Сяргею Азарку, Максіму Бірала, Ксеніі Жукоўскай, Руслану Кабайлу, Мікіту Малько, Антону Смолку, гімназіі-інтэрната г. Мядзел Максіму Лаўрынайцю і Ілью Дземяшкевічу.
Шчырымі і цёплымі былі словы, сказаныя са сцэны генеральным дырэктарам камунальнага гандлёвага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» Мікалаем Хмяльніцкім. Ён таксама ўручыў старшыні райвыканкама віншавальны адрас ад кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Мінска Юрыя Трушчанкі.
Увесь час,  пакуль ішло ўзнагароджванне пераможцаў, на экранах мільгалі фотаздымкі, якія расказвалі аб буднях працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Яны яшчэ раз яскрава пацвярджалі, што людзі Мядзельшчыны  могуць слаўна працаваць на дабрабыт сваёй малой радзімы і роднай дзяржавы. І яны ведаюць, што дабіцца поспехаў у любой справе і вырашыць пастаўленыя задачы можна толькі пры дапамозе стараннай мэтанакіраванай працы.
Святочная атмасфера панавала ў холе райвыканкама, дзе вабілі да сябе выставы-продажы прадукцыі ААТ «Занарацкі», УП «Ілаўскае», Нарацкага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», гандлёвага прадпрыемства «Крывіцкае РГП».  Кожны жадаючы тут мог не толькі пазнаёміцца з гэтай прадукцыяй, але і ацаніць яе на смак.
А завяршыў насычаную праграму сходу святочны канцэрт. У ім прынялі ўдзел інструментальны дуэт, харэаграфічны калектыў, народны вакальны ансамбль «Натхненне» Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў, народны ансамбль народнай песні «Скарбніца» і вакальны ансамбль «Квецень» Мядзельскага ГДК, салісты Вольга Гіршык, Людміла Мінкоўская, Вікенцій Канэцкі, Ян Рубанюк, Мікалай Мірановіч, Пётр Маўчан, Вольга Буянава.
На гэтым завяршылася мерапрыемства пашаны, павагі і шчырай падзякі людзям працы, якімі ў поўнай меры можа ганарыцца  наш Нарачанскі край.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.


24 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка  Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси