У гадавіну Нарацкай наступальнай аперацыі

У МІНУЛУЮ суботу, у 101-ю гадавіну пачатку Нарацкай наступальнай аперацыі 1916 года, наведзены парадак на шэрагу воінскіх пахаванняў салдат Рускай Імператарскай арміі, які загінулі падчас правядзення аперацыі. Члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» разам з прадстаўнікамі Нацыянальнага парку «Нарачанскі» і іншымі нераўнадушнымі папрацавалі на пахаваннях на могілках вёсак Вузла і Чарэмшыцы, ва ўрочышчы Гушчар. Убралі лісцё, хмызняк, падправілі агароджы. На адлегласці паўтара кіламетра ад Чарэмшыц знайшлі неўлічанае пахаванне Першай сусветнай вайны. Яго расчысцілі і зараз рыхтуюць пакет дакументаў для пачатку працы па вызначэнні межаў і колькасці пахаваных.
А 25 сакавіка ў Занарацкай царкве адслужаць паніхіду па рускіх воінах, якія загінулі на тэрыторыі Мядзельшчыны ў часы вайны. Прыедуць сузаснавальнікі дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі». Удзельнікі наведаюць воінскія пахаванні, пазнаёмяцца з музейнай экспазіцыяй у агра-турыстычным комплексе «Наносы-Наваселле». Будзе вырашацца пытанне аб стварэнні філіяла фонду «Крокі», каб больш прадметна займацца гісторыяй Першай сусветнай на Мядзельшчыне, паведаміў член  раённай арганізацыі «Беларускага саюза афіцэраў» Святаслаў Гаўрыс.
В. Аляксандраў.
На здымку: удзельнікі акцыі на воінскім пахаванні Першай сусветнай вайны ў  Вузле.
Фота забяспечана С. Гаўрысам.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай dsc_5774-3     Паруснікі                          Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела