Градус небяспекі

Аналіз аварыйнасці паказвае: штогод на тэрыторыі вобласці 15% ДТЗ здзяйсняецца вадзіцелямі, якія знаходзяцца “пад мухай”. 
Транспартная дысцыпліна некаторых кіроўцаў насамрэч жадае лепшага.  І каб не стаць ахвярай нецвярозых ліхачоў, варта ведаць асаблівасці іх паводзінаў. Такія вадзіцелі звычайна са спазненнем пачынаюць рух, рэзка тармозяць, едуць на забараняючы сігнал святлафора. П’яныя кіроўцы неадэкватна ацэньваюць адлегласць, хуткасць і геаметрыю дарогі. Пад градусам усе трасы здаюцца роўнымі, прамымі, а скорасць руху вельмі маленькай.
З мэтай актывізацыі работы па прадухіленні фактаў кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення з 23 па 27 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Цвярозы вадзіцель”. 
Просьба да грамадзян, якія сталі сведкамі “п’янага кіравання” ці ведаюць пра правапарушэнне, якое мае адбыцца — паведамляць пра такія факты ў раённы аддзел унутраных спраў па нумары 102.
Давайце разам зробім нашы дарогі бяспечнымі!
А. БАРОДЗІЧ.
Старшы інспектар ДПС АДАІ РАУС.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах        від на Мядзел 1-12

Пабрацімы Мядзела