Лідары ідуць без асечак

У ПЕРШЫМ матчы пятага тура чэмпіянату раёна па міні-футболе гулялі «ІП Мядзел» і «Юнацтва». Больш дасведчаныя футбалісты з райцэнтра не дазволілі ўсумніцца ў сваёй перавазе: «ІП Мядзел» выйграў 10:3.
«РКП Нарач» (былая каманда «Зубраня») гуляла з прадстаўнікамі Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу.
— Каманда ўдзельнічае ў чэмпіянаце другі год, — расказаў настаўнік фізкультуры вучылішча Яўген Ніжнік. — Нашым выхаванцам турнір даспадобы. Па-першае, яны вучацца гуляць у футбол: бачу, што ў ходзе чэмпіянату прыбаўляюць у майстэрстве. Па-другое, ім проста цікава выехаць на матчы. Таму трэніруюцца ахвотна.
— Як для каманды турнір складваецца?
— Пакуль адна перамога ёсць. Сёння, вядома, цяжкавата будзе — сапернік вельмі моцны. Але настроены пазмагацца за ачкі ў дзвюх апошніх гульнях.
У першым тайме крывічане досыць доўга трымалі свае вароты сухімі ў матчы з адным з лідараў. Прытым, не толькі абараняліся, але і стваралі небяспечныя моманты, але ж вызначыцца не змаглі. А потым «РКП Нарач» пачаў забіваць.  Выніковы лік — 9:2 на іх карысць.
Яшчэ ў гэтым туры прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму абыгралі «Сілавік» 12:5. «Спадарожнік» перайграў «AFC Union Naroch» 6:3.
Пасля пяці тураў лідзіруе «ІП Мядзел» з 15 ачкамі. У «РКП Нарач» — 12 ачкоў плюс гульня ў запасе.  На трэцім месцы ідзе «Спадарожнік». У каманды 12 ачкоў пасля 5 гульняў. У «Юнацтва» — 9 ачкоў. Шэсць ачкоў у прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму з гульнёй у запасе. Далей у турнірнай табліцы размясціліся каманды  Крывіцкага СЛВПТВ, «AFC Union Naroch», «Сілавік».
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: момант матча паміж «ІП Мядзел» і «Юнацтвам»; гуляюць каманды Крывіцкага СЛВПТВ і «РКП Нарач».
Фота аўтара.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 img_4257 Касцёл у Засвіры   _06-040

Пабрацімы Мядзела