У адну раку двойчы?..

СУПРАЦОЎНІКІ раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах сумесна з прадстаўнікамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і міліцыі рэгулярна праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы, якія накіраваны на недапушчэнне гібелі людзей на вадаёмах. Яны сустракаюцца з аматарамі падлёднай лоўлі рыбы, тлумачаць ім пра небяспеку выхаду на веснавы лёд. Многія з разуменнем адносяцца да такіх папярэджанняў і робяць правільныя вывады, але не ўсе.
Старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Дзмітрый Мялешка расказаў, што 16 сакавіка па пульт цэнтральнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што на возеры Нарач непадалёку ад вёскі Мікольцы чалавек праваліўся пад лёд. Аператыўна былі прыняты меры для таго, каб не даць патануць гора-рыбалову. Да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі таварыства выратавання на водах, райаддзела па надзвычайных сітуацый і хуткай медыцынскай дапамогі. Дзякуючы зладжаным дзеянням выратавальнікаў мужчына быў дастаўлены на бераг і перададзены ў рукі медыкаў. Ім аказаўся пенсіянер з вёскі Мікольцы Міхаіл Машнік. Пасля аказання медыцынскай дапамогі Міхаіл Фёдаравіч пакрочыў дадому. Застаецца дадаць, што за некалькі дзён перад здарэннем у час рэйду выратавальнікі гутарылі з гэтым чалавекам, тлумачылі яму пра небяспеку выхаду на лёд. Тады ён вывадаў не зрабіў. Магчыма, гэты выпадак паслужыць для яго добрым урокам на будучыню.
Наш кар.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах 1-12  возера Мястра  Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси