Змяняй сябе, а не планету! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Змяняй сябе, а не планету!

«ГАДЗІНА Зямлі» — гэта міжнародная акцыя, падчас якой WWF (Сусветны фонд дзікай прыроды) заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсветка самых вядомых будынкаў і помнікаў свету.
Мэта «Гадзіны Зямлі» не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Гэта акцыя — знак ашчаднага стаўлення да прыроды, якая праводзіцца з году ў год.
Сёлета міжнародная «Гадзіна Зямлі» адбудзецца ў 10-ты раз — акцыя будзе праведзена ў суботу, 25 сакавіка. Гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. У ёй бяруць удзел больш за 2 мільярды чалавек па ўсім свеце, больш за 170 краін і каля 7000 гарадоў. Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб’ектаў. Арганізатары акцыі з мэтай бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.
Тэмай «Гадзіны Зямлі-2017» стала адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Гаворка пойдзе пра тое, як людзі змяняюць усё вакол сябе — зямлю, паветра, ваду і лясы, а таксама пра наступствы такога ўздзеяння для самага чалавецтва. Падчас падрыхтоўкі акцыі WWF распавядае пра тое, як кожны можа зрабіць свае паўсядзённыя звычкі больш экалагічнымі.
У 2016 годзе ў Беларусі прайшлі мерапрыемствы ў 10 гарадах —  Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Пінску, Браславе, Ваўкавыску, Чавусах. Была адключана падсветка цэнтральных архітэктурных аб’ектаў, а таксама Мірскага і Нясвіжскага замкаў.
Хаця вядома, што само па сабе гадзіннае адключэнне святла не можа прыкметна палепшыць экалагічнае становішча на Зямлі, але гэта акцыя, па меркаванні арганізатараў, дапаможа зразумець многім жыхарам нашай планеты, што эканомія электраэнергіі, у канчатковым рахунку, дазволіць зменшыць шкодныя выкіды ў атмасферу Зямлі і дасць магчымасць кожнаму неабыякаваму чалавеку ўнесці свой уклад у захаванне здароўя нашай планеты.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у акцыі «Гадзіна Зямлі» 25 сакавіка і адключыць святло на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.
А. АДАМКОВІЧ.
Вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 223_ Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси