Перамога ў стылі “Хайтэк”

Нядаўна адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу робататэхнікі “Хайтэк”. Мядзельшчыну на ім прадстаўлялі вучні гімназіі-інтэрната г. Мядзел Арцём Чаўлытка, Дзяніс Барыеў, Андрэй Маліноўскі і Вадзім Валасевіч. І, трэба сказаць, што вельмі дастойна. Хлопцы вярнуліся з гэтага конкурсу пераможцамі.
Як расказаў настаўнік інфарматыкі Вячаслаў Саўчык, ва ўстанове з лістапада 2015 года на платнай аснове працуе гурток робататэхнікі. Створаны тры групы, у якіх займаецца 18 чалавек.
“ У нас, на Мядзельшчыне, у адрозненне ад Мінска, Брэста, Барысава, — тлумачыць Вячаслаў Станіслававіч, — гэты накірунак не вельмі развіты. Вядома, няма такіх умоў, як у сталіцы. Ды і далёка не кожнаму вучню гэта пад сілу. Бо аднаго жадання і ўседлівасці мала, патрэбны і адпаведныя прыродныя даныя — уменне лагічна думаць, канструяваць, мадэліраваць, а яшчэ і навыкамі праграміста валодаць…”.
Як даведалася, гімназісты выступалі на абласным конкурсе ў дзвюх з сямі намінацый. У прамысловай робататэхніцы вызначыліся Андрэй Маліноўскі і Вадзім Валасевіч, а ў мабільнай — Арцём Чаўлытка і Дзяніс Барыеў. З прапанаванымі заданнямі яны бліскуча справіліся, нашмат пераўзыйшоўшы сваіх  сапернікаў, чаму вельмі рады і самі, і іх настаўнік. У хуткім часе мядзяльчане будуць прадстаўляць сталічную вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу робататэхнікі. Шчыра жадаем нашым хлопцам поспехаў. Так трымайце і надалей!
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымках: пераможцы абласнога этапа конкурсу робататэхнікі “Хайтэк” — Арцём Чаўлытка і Дзяніс Барыеў; Андрэй Маліноўскі і Вадзім Валасевіч.
Фота Аляксандра Высоцкага.


23 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай возера Глубелька _dsc1133-3 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела