“Мы – грамадзяне Беларусі!”

Па традыцыі Усебеларуская акцыя пад такой назвай арганізуецца ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося і ў Мядзелькім музеі Народнай славы. З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнулася  намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. “Сёння, у Дзень Канстытуцыі, вы атрымліваеце пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, — гаворыць Іна Іванаўна. — У гэтай невялікай кніжцы адлюстравана жыццё жыхароў нашай краіны, іх ідэі і спадзяванні, багатая гісторыя і культурныя традыцыі. Ажыццяўляйце спрадвечныя мары беларусаў: жыць у міры, быць гаспадарамі сваёй зямлі. Вы — наша будучыня. Мы верым у вас!”. Слова мела і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль. “Сёння вы сталі ўладальнікамі пашпарта, — падкрэсліла Наталія Пятроўна, — але разам з ім набылі не толькі правы, але і абавязкі. Вучыцеся, працуйце і жывіце дзеля росквіту нашай Радзімы, паляпшэння дабрабыту яе жыхароў”.

Цырымонію ўручэння пашпартоў правялі намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталія Жыбуль, член прэзідыума Мядзельскай  раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ганна Падгол. Разам з дакументам, які сведчыць асобу, удзельнікі акцыі, а іх 7 чалавек, атрымалі кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і падарунак — ад РГА “Белая Русь”. Са словам у адказ выступіла Вераніка Маскевіч. Прагучала з вуснаў вучнёўскай моладзі і клятва — быць дастойнымі грамадзянамі сваёй Айчыны.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: Дзіяна Касцецкайце з Мядзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі.
Фота Аляксандра Высоцкага.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-012 _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси