Адукацыя — прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва адбылася традыцыйная нарада ідэалагічнага актыву раёна. На гэты раз яна зноў насіла выязны характар. А пабывалі ідэолагі Мядзельшчыны ў Нарацкай СШ №2.
Напачатку адбылася экскурсія па сучаснай установе адукацыі. Яе правялі  дырэктар школы Генадзій Крыштафовіч і яго намеснік па вучэбнай рабоце Ірына Шырко. Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з утульнымі і па-сучаснаму абсталяванымі  кабінетамі, сталовай, буфетам, прасторнымі прыгожа аформленымі калідорамі, спартыўнай і трэнажорнай залай, якія асабліва актыўна выкарыстоўваюцца ў шосты школьны дзень, актавай залай.
Ніколькі не пакрыўлю душой, калі скажу, што ідэолагі былі ў захапленні ад убачанага. “Аб такой установе можна толькі марыць. Пашанцавала жыхарам курортнага пасёлка, што ў іх ёсць сучасная трохпавярховая школа, — падзялілася сваімі ўражаннямі старшыня Княгінінскага сельвыканкама Вольга Галко. — Прыгожа, утульна, а самае галоўнае — створаны выдатныя ўмовы для вучобы і працы педкалектыву”. “Школа сапраўды адметная, з густам аформлены сцены класаў, калідоры, сталовая, санвузлы, — дапаўняе калегу старшыня Сваткаўскага сельвыканкама Вера Уладзіміраўна Хацяновіч. — Абсталяванне сучаснае ў кабінетах, дыхтоўная мэбля, камп’ютары, інтэрнэт. Цудоўная бібліятэка, спартыўная, трэнажорная залы… І бяспека дзяцей належным чынам забяспечана. Устаноўлены электронная прапускная сістэма і нават 51 камера відэаназірання. У такой установе сапраўды хочацца вучыцца і працаваць — творча, з агеньчыкам”.
Пасля экскурсіі ўсе сабраліся ў актавай зале. Адразу перад прысутнымі выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Кундра. Тэма яе даклада: “Адукацыя — прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Арганізацыя шостага школьнага дня. Аб уступнай кампаніі 2017 года”.
Святлана Мікалаеўна, у прыватнасці, спынілася на ролі і задачах нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасным грамадстве. У тым ліку дашкольнай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай. Расказала пра ўдасканальванне арганізацыі адукацыйнага працэсу, пра профільнае навучанне і пра шосты школьны дзень. Закранула прызначэнне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, паведаміла пра выкананне сацыяльных стандартаў у галіне і пра забеспячэнне сацыяльных гарантый для шэрагу катэгорый навучэнцаў, пра работу з адоранымі вучнямі, пра кадравы састаў, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, пра прызначэнне і дзейнасць  бацькоўскіх камітэтаў і папячыцельскіх саветаў, пра выкарыстанне здароўезберагальных тэхналогій і пра забеспячэнне бяспекі дзяцей.
Асобна Святлана Мікалаеўна спынілася на асаблівасцях уступнай кампаніі 2017 года. Яна нагадала, што сёлета са сцен устаноў адукацыі раёна выйдуць каля 300 дзевяцікласнікаў і каля 250 адзінаццацікласнікаў. Што датычыць новаўвядзенняў, што сёлета дазволена здаваць чацвёртае ЦТ. Будуць тры рэзервовыя дні (замест аднаго). Сертыфікат на гэты раз будзе дзейнічаць два гады. Акрэсліла дакладчыца льготы пры паступленні ў педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка навучэнцаў профільных педкласаў. Назвала даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, рэзервовыя дні, час работы пунктаў рэгістрацыі. Асобна спынілася на правілах размеркавання выпускнікоў дзяржаўных устаноў адукацыі.
Мела слова і першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына Апанасёнак. Марына Аляксандраўна паведаміла пра правядзенне раённага фестывалю КВЗ сярод працуючай моладзі. Расказала пра мэты і задачы фестывалю, тэрміны і ўмовы яго правядзення, конкурсы адборачнага тура і фіналу.
Падвёў вынікі работы семінара начальнік аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Карыстаючыся выпадкам, Вячаслаў Пятровіч папрасіў ідэолагаў падтрымаць ініцыятыву “БРСМ” наконт “КВЗ”, запрасіў прыйсці на канцэрт артыста, музыканта-віртуоза Ігара Квашэвіча. І, увогуле, часцей ідэолагам сустракацца з людзьмі, каб ведаць іх настрой, хвалюючыя праблемы.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымках: удзельнікі ідэалагічнай нарады; экскурсію па школе праводзіць Генадзій Крыштафовіч.
Фота Аляксандра Высоцкага.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        223_ Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси