Неапраўданая рызыка

У МНОГІХ раёнах краіны, асабліва на поўдні, рэкі поўнасцю вызваліліся ад лёду. Калі ён яшчэ застаўся, дык стаў друзлым і страціў трываласць. А вось на азёрах Мядзельшчыны лёд яшчэ ёсць. Некаторыя аматары падлёднай рыбалкі лічаць, што пакуль можна лавіць рыбу на азёрах. Але гэта меркаванне памылковае. Зараз лёд утойвае небяспеку.
Нагадаю, што для адзінкавых пешаходаў бяспечная таўшчыня лёду складае сем сантыметраў, для групы людзей — 10-12 сантыметраў. Аднак гэта тычыцца толькі трывалага празрыстага лёду пры мінусавой тэмпературы паветра. Дарэчы, лёд белага малочнага колеру ўдвая слабейшы за празрысты, а самы небяспечны — той, які ўтварыўся са змёрзлага снегу.
Калі па нейкіх прычынах усё ж здарылася бяда, і чалавек апынуўся ў вадзе, галоўнае для яго — не губляць мужнасці, паспрабаваць выцягнуць на лёд адну руку і нагу, затым — усё цела і паўзком пакінуць небяспечны ўчастак. Ратуючы чалавека, які праваліўся ў палонку, нельга падыходзіць блізка да яе.  Для гэтага трэба скарыстацца палкай, вяроўкай ці іншымі падручнымі прадметамі. Неабходна адзначыць, што пры нізкай тэмпературы вады чалавек можа пратрымацца на паверхні не больш за 10-15 хвілін, пасля чаго траціць прытомнасць.
На заканчэнне прывяду крыху сумнай статыстыкі. Сёлета ў Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі 16 чалавек, у тым ліку ў сакавіку — 4. Не мінула гэта бяда і сталічную вобласць. У Капыльскім раёне на возеры Старыца патануў 40-гадовы мужчына (праваліўся пад лёд пры лоўлі рыбы). Дык ці апраўданы такія ахвяры?!
Д. МЯЛЕШКА.
Старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 возера Глубелька 06-043  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси