А пашпарт аказаўся фальшывым!

У лютым судом раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні грамадзяніна Рэспублікі Таджыкістан ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Мужчына абвінавачваўся ў тым, што знаходзячыся на аўтадарозе Р-95 Камарова — Лынтупы непадалёку ад в. Камарова Мядзельскага раёна, пасля затрымання ваеннаслужачымі адной з воінскіх часцей, якія выконвалі загад па ахове Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь,  наўмысна прадаставіў апошнім у якасці дакумента, які сведчыць яго асобу, афіцыйны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Таджыкістан, які, згодна з заключэннем эксперта, мае ўнесеныя змяненні: расшыўка бланка і замена фотакарткі ўладальніка дакумента. Тым самым ён прадставіўся іншай асобай, выкарыстаўшы заведама фальшывы афіцыйны дакумент.
У ходзе судовага пасяджэння абвінавачваемы сваю віну ў прад’яўленым яму абвінавачванні не прызнаў. Ён сведчыў, што, вярнуўшыся ў Таджыкістан пасля адбыцця пакарання па прыгаворы суда Расійскай Федэрацыі, з-за наяўнасці судзімасці з мэтай змянення ўстановачных даных у дакументах звярнуўся да свайго знаёмага за аказаннем паслугі па паскораным афармленні пашпарта ў пашпартным стале за ўзнагароджанне. Праз месяц ён атрымаў пашпарт на іншае імя, аднак са сваім фотаздымкам, даныя на які былі ўнесены ва ўсе ўліковыя базы.
У сувязі з забаронай для яго на ўезд у Расійскую Федэрацыю ён выехаў туды па дадзеным пашпарце і пражываў у г. Масква.
Працягваючы даваць паказанні, абвінавачваемы паведаміў, што па прапанове свайго суайчынніка за грашовае ўзнагароджанне ён перавозіў у Рэспубліку Беларусь пасажыра. Каля канцавога пункта накіравання быў спынены супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы, якім прад’явіў пашпарт на іншае імя, але са сваім фотаздымкам. За парушэнне рэжыму ў адносінах да яго быў пачаты адміністрацыйны працэс. Пры гэтым усе працэсуальныя дакументы былі аформлены на іншую  асобу.
Грамадзянін Таджыкістана паведаміў, што ён думаў, што прадастаўлены яму пашпарт з’яўляецца афіцыйным дакументам, бо атрымаў яго ад прадстаўніка пашпартнай службы г. Душанбэ ў парадку змянення ўстановачных даных. Пра тое, што пашпарт з’яўляецца несапраўдным, даведаўся толькі з заключэння эксперта, які праводзіў па крымінальнай справе экспертызу дакумента.
Санкцыя дадзенага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, альбо штрафу, альбо папраўчых работ, альбо арышту, альбо абмежавання волі.
З улікам характару і грамадскай небяспекі ўчыненага злачынства, матэрыялаў справы і характарызуючых асобу абвінавачваемага, наяўнасці на ўтрыманні двух непаўналетніх дзяцей, станоўчай характарыстыкі па месцы прабывання ў ізалятары часовага ўтрымання  вайсковай часці, грамадзяніну Рэспублікі Таджыкістан назначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў размеры 100 базавых велічынь.
Т. ВЯЖЭВІЧ-ДЗЕМІДЗЕНКА.
Старшы памочнік пракурора раёна, юрыст 2 класа.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Фотападарожжа

возера Глубелька Касцёл у Засвіры   Касцёл у Шэметава   _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси