Зменены тарыфы

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1166 ад 30.12.2013 г. (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2017 г. № 167) з 1 сакавіка 2017 года ўстаноўлены наступныя тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Кошт электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю больш за 5кВт пры наяўнасці ўліку па гадзінах сутак у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складае 0,0834 рубля за 1кВт/г; у астатні час сутак — 0,1550; пры адсутнасці — 0,1550 рубля.  У дамах (кватэрах), абсталяваных электрычнымі плітамі, аднаставачны тарыф складае 0,1013 рубля за 1 кВт/г; дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах наступны: у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0708 рубля; максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 0,2027 рубля. Тарыф, дыферэнцыраваны ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, за аб’ём да 250  кВт/г у месяц — 0,1013 рубля; ад 250 кВт/г да 400 кВт/г у месяц (уключна) — 0,1317 рубля, а за звыш 400 кВт/г — 0,1900 рубля.
Аднаставачны тарыф у жылых дамах, абсталяваных газавымі плітамі, складае 0,1192 рубля за 1кВт/г, а дыферэнцыраваны па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,0834 рубля; максімальных (з 17.00 да 22.00) — 0,2385 рубля, а ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання да 150 кВт/г у месяц — 0,1192 рубля; ад 150 кВТ/г да 300 кВт/г — 0,1550 рубля; звыш 300 кВт/г — 0,1900 рубля.
Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі і сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным газам, будзе адпускацца па тарыфе, дыферэнцыраваным у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання, да 300 кВт/г
у месяц — 0,1192 рубля, а звыш 300 кВт/г
у месяц — 0,1550 рубля.
Аднаставачны тарыф  на электраэнергію, які забяспечвае поўнае  пакрыццё эканамічна абгрунтаваных  затрат, складае 0,1900 рубля, а дыферэнцыраваны — па гадзінных перыядах у час мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 0,1330 рубля; максімальных (з 17.00 да 22.00) — 0,3800 рубля.
За пратэрміноўку плацяжу  будзе брацца пеня. Гэтыя тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка 2017 года падчас прыёму плацяжоў за спажытую раней электраэнергію.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Мядзеле  223_ 06-043

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси