Ініцыятару правядзення канцэрта ў шэметаўскім касцёле ўручылі медаль Францыска Скарыны

Вядомаму беларускаму і французскаму опернаму выканаўцу Аркадзю Валадосю ў Парыжы ўручылі медаль Францыска Скарыны. Гэтая дзяржаўная ўзнагарода прысуджана яму ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі за вялікі асабісты ўклад у папулярызацыі беларускай культуры за мяжой. Узнагароджанне адбылося ў беларускім пасольстве ў Парыжы. Медаль уручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, паведамляе БелТА.
Аркадзь Валадось нарадзіўся ў Беларусі, вучыўся ў Беларускай акадэміі музыкі, цяпер жыве ў Францыі. Ён — вядомы еўрапейскі оперны спявак, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў. А яшчэ Аркадзь Валадось — прэзідэнт французскай асацыяцыі «Абмен: Францыя-Беларусь».
Мае дачыненне ён і да Мядзельшчыны. Апроч розных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, Аркадзь Валадось стаў ініцыятарам правядзення канцэрта на радзіме прадзеда кампазітара Дзмітрыя Шастаковіча. Канцэрт у шэметаўскім касцёле адбыўся летась 25 верасня, роўна праз 110-год ад нараджэння сусветнавядомага кампазітара. Ідэя правядзення такога канцэрта з’явілася ў Аркадзя Валадося некалькі год таму, калі ён даведаўся, што карані Дзмітрыя Шастаковіча з Мядзельшчыны. І быў вельмі шчаслівы, што яго ідэя рэалізавалася і музыка Шастаковіча прагучала ў гэтым храме.
В. Аляксандраў.


16 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 1-12 Касцёл у Засвіры   223_

Пабрацімы Мядзела