Ау-у-у, дарожнікі! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Ау-у-у, дарожнікі!

Калі ехаць па шашы са Сватак на Пількаўшчыну, перад вёскай можна ўбачыць знак “Звілістая дарога”, які валяецца на абочыне. Наколькі можна меркаваць, не адзін месяц. Сёння ў адрас нашых дарожных службаў выказваецца нямала нараканняў. Яно і сапраўды, шмат па якіх трасах мноства выбоін, нярэдка ўглыб — на добрую чвэрць. Можна пагадзіцца, што пасля зімы за адзін дзень усе гэтыя ямы не залатаеш. Ды і надвор’е не заўсёды спрыяе. А вось са знакамі іншая сітуацыя, многія папярэджваюць вадзіцеляў аб той небяспецы, якая чакае іх наперадзе. На ўстаноўку ж таго ці іншага патрабуецца зусім няшмат часу. Таму падобная абыякавасць і неразваротлівасць дарожнай службы не выклікае нічога іншага апрача абурэння за хранічную бяздзейнасць. У гэтым канкрэтным выпадку — “ДРБУ-133”…
Фота Паўла Жукава.


10 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-170 возера Мястра  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси