Не выходзьце на лёд!

ВЫРАТАВАЛЬНІКІ заклікаюць рыбакоў быць разважлівымі і не выходзіць на лёд. Збіраючыся на рыбалку, кожны чалавек павінен памятаць пра тое, што дома яго чакае сям’я, і магчымы ўлоў не сувымерны з коштам уласнага жыцця. Нагадаю, што з пачатку гэтай зімы на вадаёмах вобласці такое захапленне ўжо прывяло да гібелі 7 чалавек, пяць супрацоўнікам МНС удалося выратаваць.
Калі сярэднясутачная тэмпература паветра выходзіць на плюсавую адзнаку, то на паверхні лёдавага пакрыцця пачынае інтэнсіўна раставаць снег, і гэты працэс паскараецца вятрамі, дажджамі і сырымі туманамі. Паверхневая вада ўпітваецца ў лёд, парушаючы яго маналітную структуру і выклікаючы распадзенне лёду на асобныя крышталі, сувязь паміж якімі паступова слабее. Адначасова лёд падтае і знізу. Па гэтых прычынах веснавы лёд вельмі небяспечны: страціўшы трывалыя ўласцівасці структуры, лёд не затрашчыць папераджальна, а нечакана праваліцца пад нагамі чалавека. З гэтага вынікае, што таўшчыня лёду не з’яўляецца абсалютнай гарантыяй бяспекі.
У сувязі з тым, што плюсавая тэмпература трымаецца ўжо доўга, то прадбачыць, на якіх участках лёду можна праваліцца, практычна немагчыма.
З 1 сакавіка на тэрыторыі нашай вобласці ўведзена забарона выхаду на лёд. Зроблена гэта ў першую чаргу для таго, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадаёмах вобласці і забяспечыць бяспеку грамадзян.
Паважаныя рыбакі! Памятайце, што ваша жыццё і ваша бяспека залежаць толькі ад вас саміх. Дык можа варта адкласці сваё хобі на потым?..
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях звяртаецца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай данесці гэту інфармацыю да сваіх блізкіх і знаёмых, да тых, хто плануе выйсці на лёд. Такім чынам вы дапаможаце ім захаваць сябе.
В. БУЛЫГА.
Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №1 г. Мядзел маёр унутранай службы.


10 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Бяспека

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

dsc_5774-3 _dsc1133-3 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси