Алёна Барэйка распачала свой працоўны шлях у аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі Мядзельскай ЦРБ

resize-of-31З выбарам будучай прафесіі Алёна Барэйка вызначылася гуляючы. У прамым сэнсе гэтага слова. У дзяцінстве часценька ўяўляла сябе ўрачом, прапісвала лялькам таблеткі і ўпэўнена ставіла ім дыягназы. Урэшце, “у доктара” гулялі многія, але для Алёны гэта аказалася больш чым забава. Пасля заканчэння Мядзель­скай САШ №1 дзяўчына настойліва ішла да пастаўленай мэты: лёс часам дыктаваў свае правілы, але на іншыя спецыяльнасці А. Барэйка не спакусілася. Закончыла Маладзечанскі медыцынскі каледж і сёлетнім ліпенем распачала працоўны шлях фельчара ў аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі Мядзельскай ЦРБ. Дэбютаваць давялося якраз у самыя напружаныя летнія дзянькі, калі праходзілі святы ў Будславе, Мікольцах. Аднак, малады спецыяліст паспяхова прайшоў “баявое хрышчэнне” і зараз упэўнена адчувае сябе ў кругавароце працоўных спраў.



08 верасня 2010.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Медыцына

Да запісу Адзін камэнтар

Человек счастлив, когда работа приносит удовольствие )

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        на Блакітных азёрах         возера Мястра  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела