Самы мужны дзень

Дзень абаронцаў Айчыны сваімі каранямі трывала ўплятаецца ў гісторыю Чырвонай Арміі і вядзе адлік ад 1922 года. Праўда, з часам свята набыло іншыя маштабы і сёння ўрачыста адзначаецца не толькі ў Расіі, але і некаторых іншых краінах постсавецкай прасторы. У Беларусі  ў гэты дзень прынята ўшаноўваць не толькі ветэранаў баявых дзеянняў, прадстаўнікоў Узброеных Сіл, але і ўсіх мужчын — мужоў, татаў, сыноў, братоў, сяброў. Тых, хто ў хвіліны адчаю здольны падставіць моцнае мужчынскае плячо ці па-джэнтэльменску працягнуць руку падтрымкі. Тых, каму мы давяраем сваю бяспеку і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Тых, хто любіць нас і каго любім мы…
На мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Першай галоўных герояў  адметнага чацвярга прывеціла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева.
— Дваццаць трэцяга лютага — свята кожнай сям’і, — зазначыла Іна Іванаўна. —  У гэты дзень мы з болем усведамляем, як не проста жыць жонцы без мужа, дзіцяці без таты, які ўрон нанесла вайна і як цяжка даставалася Вялікая перамога. У гэты дзень мы шчыра радуемся, што можам жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей пад мірным небам — бо побач з намі надзейныя абаронцы. Мы ганарымся нашымі ветэранамі  і бясконца дзякуем ім за цудоўнае сучаснае. Мы шчыра вітаем мужчын у пагонах і хлопчыкаў, якія толькі мараць іх насіць… Мы віншуем вас, нашы паважаныя і дарагія абаронцы Айчыны, і зычым усяго самага добрага! Дзякуй, што вы заўсёды побач!
Слова таксама мелі ваенны камісар раёна падпалкоўнік Алег Радкевіч, старшыні раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз афіцэраў” Пётр Райчонак і ”Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Мяркулаў, ветэран
Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна Міхаіл Гардон.
Вядома ж, не абышлося і без узнагарод. За актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі са святкаваннем Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымаў падпалкоўнік у адстаўцы Пётр Райчонак. Граматай ваеннага камісарыята Мінскай вобласці за стараннасць і адметнасць па службе, дасягнутыя поспехі ў службовай дзейнасці і праяўленую пры гэтым разумную ініцыятыву і ў сувязі са святам узнагароджаны маёр Васіль Аскірка, граматамі старшыні мінскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” за актыўны ўдзел у арганізацыі работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і героіка-патрыятычным выхаванні моладзі Мядзельскага раёна і ў сувязі са святам — маёр запасу Святаслаў Гаўрыс, маёр Васілій Аскірка, маёр у адстаўцы Міхаіл Чаркасаў, граматамі старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” — падпалкоўнік запасу Юрый Мяркулаў, падпалкоўнік Алег Радкевіч, маёр у адстаўцы Канстанцін Вяршэня, маёр Яўген Яскавец.
За арганізацыю святочнага настрою ў мінулы чацвер няхай не грамат, але шчырых апладысментаў былі ўдастоены самадзейныя артысты — Цімур Кацкель, Віталій Кісель, Пётр Аміраў…
Юлія КАЗЛОВА.
Фота Аляксандра Высоцкага. 


28 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька 223_ img_4257  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси