4 сакавіка – Дзень міліцыі

Паважаныя супрацоўнікі міліцыі, дарагія ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў па ўмацаванні правапарадку!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды стагоддзя беларускай міліцыі!
У гэты святочны дзень мы аддаём даніну павагі ўсім пакаленням супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, якія былі вернымі свайму доўгу, праяўлялі стойкасць, мужнасць, прафесіяналізм, забяспечвалі законнасць і правапарадак у нашым раёне. Абраўшы не простую, але ганаровую прафесію — абараняць інтарэсы дзяржавы і канстытуцыйныя правы нашых грамадзян, вы адказна і сумленна выконвалі і выконваеце свае абавязкі. Чэсць, мужнасць і бескампраміснасць — галоўныя арыенціры ў вашай складанай службе.
Асаблівую падзяку выказваем ветэранам органаў унутраных спраў за неацэнны ўклад у развіццё сістэмы праваахоўных органаў. Вы перадаяце свой вопыт маладым супрацоўнікам, захоўваеце традыцыі чэсці і доблесці.
Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту! Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і згода, а жыццё поўніцца яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, любоўю і клопатам родных і блізкіх людзей!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


04 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна, Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  223_ 06-012 лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела