Не будзьце раўнадушнымі!

Асноўнымі прычынамі ДТЗ па-ранейшаму застаюцца парушэнні правілаў дарожнага руху пешаходамі, няправільны выбар хуткасці руху вадзіцелямі транспартных сродкаў,  упраўленне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, кіроўцы-бяспраўнікі, а таксама парушэнне правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў.
На жаль, існуюць выпадкі, калі вадзіцелі пакідаюць месца аварыі. Па заключэннях экспертаў, некаторыя пешаходы гінуць з-за вялікай страты крыві, і каб кіроўцы не былі раўнадушнымі, многіх ахвяр можна было б пазбегнуць. Такое здараецца не кожны дзень — але ж і за адзінкавымі выпадкамі стаяць лёсы людзей.
Па дадзеных статыстыкі, больш за 80% аварый з удзелам пешаходаў адбываецца па іх віне. Кіроўцы не ў адказе за такія здарэнні, калі засталіся на месцы аварыі, аказалі дапамогу пацярпеламу, выклікалі “хуткую” і ДАІ. Словам, калі засталіся людзьмі перад Законам і ўласным сумленнем.
Калі ж, наадварот, уцяклі з месца ДТЗ, то будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Атрымліваецца, калі невінаваты ў здарэнні вадзіцель з-за ўласнай баязлівасці пакінуў паміраць пацярпелага чалавека — ён сам сабе падпісаў прыгавор. Такія паводзіны (калі пакінуў чалавека ў небяспецы) цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да 6 месяцаў ці пазбаўленне свабоды да трох гадоў.
Практыка паказвае, што ў стане афекту пасля здзяйснення ДТЗ вадзіцель не сумняваецца ў сваёй віне. Аднак у большасці выпадкаў гэта перакананне памылковае. У кожным канкрэтным выпадку супрацоўнікі міліцыі праводзяць расследаванне, якое, як правіла, пацвярджае “пагрэшнасць” пешага ўдзельніка дарожнага руху.
Яшчэ адзін від аварый — няўлічаныя. Яны характэрны для стаянак і двароў, калі мае месца толькі матэрыяльны ўрон. Такім чынам, калі кіроўца зачапіў суседні аўтамабіль і з’ехаў у невядомым накірунку — яго чакае адміністрацыйная адказнасць і штраф у памеры ад 5 да 25 базавых велічынь ці пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да двух гадоў.
Калі ж уцёк пешаход, які стаў прычынай аварыі, — у адносінах да яго накладаецца грашовае спагнанне ад 5 да 20 базавых.
Паважаныя вадзіцелі і пешыя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце ўважлівымі на дарозе і чулымі да навакольных!
В. ПЯТКОЎСКІ.
Начальнік АДАІ РАУС.


03 сакавiка 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Міліцыя

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Мядзеле  _dsc1133-3 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси