Навіны Мядзельшчыны

Летась сацыяльныя работнікі Мядзельскага ТЦСАН абслугоўвалі 762 чалавекі (на вёсцы — 570, у горадзе — 192). Усе непрацаздольныя грамадзяне раёна, якія маюць патрэбу ў сацыяльных паслугах на даму, могуць звярнуцца ў аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму па тэлефоне 50-7-13 ці па адрасе: г. Мядзел, вул. Нарачанская, д. 9 (першы паверх).
 ***
Прадстаўнікі НДЦ «Зубраня» 17 лютага пабывалі ў Мінску. Там яны вывучалі навінкі ў індустрыі дзіцячага адпачынку і забаў. Наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, парк цудаў «Эврыкум», музей займальных навук «Квантум», музей мініяцюр «Краіна міні», паўдзельнічалі ў квэстах. Такі візіт будзе карысным для ўдзелу ў конкурсе «У пошуках 92 ідэй на тэму «Лета», Або кожны дзень незвычайны», які абвешчаны ў цэнтры.
 ***
Папярэднія гульні чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе ў групе «А» прайшлі ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Перамагла каманда нашага раёна. Яна разам з чатырма камандамі, пераможцамі ў іншых групах, працягне барацьбу ў фінале. А 26 лютага ў Мядзельскім ФАЦ пройдзе турнір па валейболе сярод мужчынскіх камандаў. Прысвячаецца ён Дню абаронцаў Айчыны. Прымуць удзел каманды Мядзельшчыны і бліжэйшых раёнаў. Пачатак намечаны на 11 гадзін.
 ***
Гульні першага туру Мядзельскага раёна па міні-футболе адбыліся 18 лютага. Прымаюць у ім удзел 8 камандаў. «Юнацтва» выйграла ў «Крывічоў» 6:2, «ІП Мядзел» разграміў «Сілавік» 10:1. Багатым на галы быў матч паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму  і «AFC Union Naroch», які завяршыўся з лікам 15:5. «РКП Нарач» (былая каманда «Зубраня») перайграла «Спадарожнік» 4:0.


27 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 1-12 від на Мядзел img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси