Шчупак ідзе на нераст

АДНЫМ з асноўных насельнікаў нашых вадаёмаў з’яўляецца шчупак звычайны. Ранняй вясной, калі пачынае сыходзіць лёд, шчупак выходзіць на водмель, каб адкласці ікру. Нераст праходзіць даволі бурна. Ікру шчупак адкладае на мінулагоднюю расліннасць. Працягласць нерасту залежыць ад кліматычных умоў і ў першую чаргу ад тэмпературы вады. Мінімальная тэмпература вады для яго нерасту складае +4ОС. Пры спрыяльных умовах нераст праходзіць некалькі дзён.  Адна самка шчупака адкладае ад 4,5 да 240 тысяч ікрынак. Маляўкі з’яўляюцца праз 8-12 дзён пасля нерасту.
З мэтай стварэння спрыяльных умоў для размнажэння шчупака Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўстаноўлены пэўныя  абмежаванні і забароны на лоўлю гэтай рыбы. Так, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь лоўля шчупака забаронена з 1 сакавіка па 15 красавіка, а па Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка па 25 красавіка.
Заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь вызначана адказнасць за парушэнне Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. За незаконную здабычу рыбы ў перыяд забароны, урон, які нанесены навакольнаму асяроддзю, спаганяецца ў трохкратным памеры. За аднаго шчупака давядзецца кампенсаваць шкоду ў суме 207 рублёў. Акрамя гэтага, парушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу да 1150 рублёў, а ў выпадку прычынення шкоды ў памеры 100 і больш базавых велічынь (12 і больш шчупакоў у перыяд  забароны) настае крымінальная адказнасць. У дадзеным выпадку пакаранне больш строгае, аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.
Калі вам стануць вядомыя факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, тэлефануйце ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па нумары 8(01797)50-7-40, або на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 8(017)390-00-00.
В. МІНЕНКОЎ.
Дзяржаўны інспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.


27 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Экалогія

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

223_  возера Мястра  0-170     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси