Не хочаш непрыемнасцей — аплаці штраф! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Не хочаш непрыемнасцей — аплаці штраф!

Часам штраф за парушэнне ПДР у памеры 0,5 базавай велічыні здаецца такой дробяззю, што шкада становіцца часу на яго выплату. Бывае наадварот: сума грашовага спагнання аказваецца непад’ёмнай  (з радасцю б заплаціў — ды няма чым). Вось і атрымліваецца: парушыў ПДД — атрымаў штраф — не заплаціў — зноў парушыў Правілы. І так па крузе…  аж да пазбаўлення вадзіцельскага пасведчання. А там — і да арышту маёмасці рукой падаць (згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу службовая асоба органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, мае права накласці арышт на маёмасць; г. зн. уласніку ці асобе, у якой яна знаходзіцца, забараняецца распараджацца дадзенай маёмасцю, а ў неабходных выпадках і карыстацца ёй: напрыклад, калі накладаецца арышт на аўтамабіль — забараняецца знімаць яго з уліку).
Дарэчы, штраф павінен быць аплачаны фізічнай асобай, на якую накладзена адміністрацыйнае спагнанне, не пазней аднаго месяца са дня ўступлення ў законную сілу пастановы аб яго накладанні. Калі ж пастанова была апратэставана — то не пазней аднаго месяца са дня аб пакіданні скаргі без задавольвання.
У выпадку нявыплаты грашовага спагнання орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, накіроўвае прадстаўленне аб прымусовым спагнанні штрафу ў аддзел прымусовага выканання пакарання. А ўжо супрацоўнікі дадзенага аддзела могуць дзейнічаць наступным чынам:
* накласці арышт на маёмасць даўжніка, у тым ліку на грошы, якія ў яго ёсць;
* прыпыніць цалкам ці часткова аперацыі па цякучых і іншых банкаўскіх рахунках;
* забраць маёмасць даўжніка;
* забараніць яму ажыццяўляць некаторыя дзеянні;
* накласці абсалютную ці частковую забарону на карыстанне ім маёмасцю;
* апячатаць маёмасць вінаватага;
* забраць дакументы, якія ўстанаўліваюць правы, у тым ліку каштоўныя паперы;
* часова абмежаваць права на выезд з Рэспублікі Беларусь — на тэрмін, устаноўлены судом;
* на пэўны час абмежаваць права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, маламернымі суднамі, права на паляванне.
Вось і мяркуйце самі, што лепш: не парушаць, ігнараваць патрабаванні наконт выплаты штрафу ці падвергнуцца арышту? Я за першы варыянт!
А. ПАЛЬКО.
Старшы інспектар па АП АДАІ РАУС.


27 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Правапарадак

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   Касцёл у Шэметава   Царква ў Крывічах 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси