Раённае свята Масленіцы “Масленка, узыдзі, сонца красненька!”

26.02.2017 г. Мядзел  13.00 пл. Шаранговіча
Раённае свята Масленіцы “Масленка, узыдзі, сонца красненька!”

Вас чакае:
13.00 — Гандлёвая пляцоўка “Масленічны кірмаш”.
14.00 — Тэатралізавана-канцэртная праграма “Масленіца-весялуха”, выстава Масленічных лялек “Масленічны карагод”, фота-зона “Масленічны ўспамін”, творчая пляцоўка “Масленіца-рукадзельніца”, работа карабейнікаў “Масленічны сувенір”.
14.30 — Гульнёвая пляцоўка “Масленічныя забавы”, блінная пляцоўка “Масленічная палізуха”.
15.00 — Спартыўная пляцоўка “Масленічны турнір”.

Сардэчна запрашаем!

 Палажэнне аб  правядзенні конкурсу масленічных бліноў 

Агульныя палажэнні 
1.1. Заснавальнікам  конкурсу з’яўляецца аддзел   ідэалагічнай   работы, культуры і па справах моладзі Мядзельскага  райвыканкама;
1.2. Конкурс праводзіцца ў рамках раённага свята Масленіцы “Масленка, узыдзі, сонца красненька!”
Мэта і задачы конкурсу 
2.1. Адраджэнне беларускіх народных традыцый.
2.2. Папулярызацыя “бабуліных” рэцэптаў прыгатавання  бліноў.
2.3. Выяўленне  кулінараў-аматараў сярод гараджан.
Парадак правядзення  конкурсу 
3.1. Конкурс праводзіцца 26 лютага 2017 г. у 14.30 у г. Мядзел на плошчы Шаранговіча;
3.2. У конкурсе могуць прымаць удзел:
- прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый;
- жыхары горада розных узростаў.
3.3. Канкурсант прадстаўляе на конкурс не менш 10 бліноў непасрэдна ў дзень правядзення конкурсу.
Крытэрыі ацэнкі
4.1. Смакавыя якасці.
4.2. Ступень складанасці ў афармленні.
4.3. Прэзентацыю бліноў (можа быць група  падтрымкі).
Намінацыі
Для  пераможцаў конкурсу вызначаны наступныя намінацыі:
1. «Самая смачная начынка»;
2. «Самая высокая стопка бліноў»;
3. «Самы складаны блін»;
4. «Дзіцячы блінчык».
Падвядзенне вынікаў 
Па выніках конкурсу журы вызначае пераможцаў, якія ўзнагароджваюцца Дыпломамі і падарункамі. Удзельнікі конкурсу  ўзнагароджваюцца  граматамі. Журы мае права засноўваць дадатковыя намінацыі.


24 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна, Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 на Блакітных азёрах        0-178     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси